5 жніўня
дата
← жнівень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 год Усе дні |
5 жні́ўня — 218-ы дзень году (217-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 149 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1262 — войскі Міндоўга і Шварна нанесьлі паразу мазавецкаму рыцарству пад Длугасёдламі
- 1506 — Бітва пад Клецкам. Міхал Глінскі на чале войска ВКЛ ушчэнт разьбіў войска крымскага хана. 27 000 татар загінулі, 2000 — трапілі ў палон, вызвалена 40 000 палонных
- 1529 — скончылася Другая італьянская вайна
- 1619 — падчас трыццацігадовай вайны адбылася Бітва пры Вэстэрніцы
- 1620 — «Мэйфлаўэр» адправіўся з Саўтгэмптану, Ангельшчына ў першы паход да Паўночнай Амэрыкі
- 1772 — адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Аўстра-Вугоршчынай, Прусіяй і Расеяй (падпісаньне адпаведнага трактату дзяржавамі ў Санкт-Пецярбургу)
- 1789 — Францыя скасавала прыгоннае права
- 1858 — Сайрус Ўэст Філд і іншыя пасьпяхова праклалі першы трансатлянтычны тэлеграфны кабэль пасьля некалькіх беспасьпяховых спробаў. Лінія прапрацавала меней месяца
- 1861 — Армія ЗША скасавала практыку фізычнага пакараньня
- 1940 — адбылася фармальная анэксія Латвіі Савецкім Саюзам
- 1992 — у Беларусі ўведзены надзвычайны стан у сувязі зь ляснымі пажарамі
Нараджэньні
рэдагаваць- 1461 — Аляксандар Ягелончык, вялікі князь літоўскі і кароль польскі
- 1802 — Нільс Хэнрык Абэль, вядомы нарвэскі матэматык
- 1930 — Ніл Армстранг, амэрыканскі астранаўт
- 1946 — Уладзімер Сянько, беларускі палітык і дыплямат
- 1946 — Юры Сівакоў, беларускі вайсковы й дзяржаўны дзеяч
- 1947 — Віталь Скалабан, беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук
- 1958 — Уладзімер Макей, беларускі дзяржаўны дзеяч, дыплямат, глава Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі
- 1980 — Уэйн Брыдж, ангельскі футбаліст, абаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Ангельшчыны
- 1981 — Цімафей Дранчук, беларускі грамадзкі дзеяч, праваабаронца
- 1985 — Саламон Калу, івуарыйскі футбаліст
Сьмерці
рэдагаваць- 1585 — Ярмак, заваёўнік Сыбіры
- 1753 — Тамаш Ваўжэцкі, адзін з кіраўнікоў Паўстаньня 1794 году
- 1815 — Геранім Страйноўскі, асьветнік, правазнаўца, рэлігійны дзеяч
- 1864 — Рамуальд Траўгут, Раман Жулінскі, Юзаф Тачыскі, Рафал Краеўскі, Ян Езяранскі, удзельнікі паўстаньня 1863—1864 гадоў, павешаныя ў Варшаве
- 1895 — Фрыдрых Энгельс, нямецкі філёзаф і эканаміст
- 1908 — Валеры Антоні Ўрублеўскі, беларуска-польскі рэвалюцыянэр
- 1941 — Алесь Пруднікаў, беларускі паэт, стрыечны брат пісьменьніка Паўла Пруднікава
- 1962 — Мэрылін Манро, амэрыканская кінаакторка, сьпявачка, поп-ідал
- 2000 — Глеб Самойлаў, лідэр Беларускага аддзяленьня РНЕ ў 1999—2000
Сьвяты
рэдагаваць- Буркіна-Фасо — Дзень незалежнасьці
- Харватыя — Дзень перамогі