ISO 3166
ISO 3166 — міжнародны стандарт ISO, які вызначае кодавыя пазначэньні дзяржаваў і залежных тэрыторыяў, а таксама асноўных адміністрацыйных утварэньняў усярэдзіне дзяржаваў. Складаецца з наступных частак:
- ISO 3166-1 — коды дзяржаваў і залежных тэрыторыяў
- ISO 3166-1 alpha-2 — дзьвюхлітарныя
- ISO 3166-1 alpha-3 — трохлітарныя
- ISO 3166-1 numeric — лічбавыя
- ISO 3166-2 — коды адміністрацыйных утварэньняў усярэдзіне дзяржаваў (вобласьці, штаты, правінцыі і да т. п.)
- ISO 3166-3 — коды ўжо неіснуючых дзяржаваў (аб’яднаньне, падзел, зьмена назвы і да т. п.)
Дзьвюхлітарныя коды ISO 3166-1 alpha-2 выкарыстоўваюцца ICANN для прысваеньня нацыянальных дамэнных імёнаў верхняга ўзроўню.
Сьпіс ISO 3166-1
рэдагавацьБаза зьвестак дзьвюхлітарных дамэнаў верхняга ўзроўню па кодах краін складаецца на аснове сьпісу краін, распрацаванага ISO 3166 Maintenance Agency. IANA стварае новы ccTLD толькі пасьля таго, як яго код зьяўляецца ў сьпісе ISO 3166-1.
Гэты сьпіс шырока выкарыстоўваецца і ў іншых мэтах, бо для працэдуры адбору краін для яго выкарыстоўваюцца палітычна нэўтральныя прынцыпы.
Сьпіс ISO 3166-2
рэдагавацьISO 3166-2 займаецца адміністрацыйнымі адзінкамі другога ўзроўню. Чалябінская вобласьць Расеі, напрыклад, пазначаецца RU-CHE.
Глядзіце таксама
рэдагаваць- ДАСТ 7.67 — коды назваў краін і Агульнараскйскі клясыфікатар краін сьвету
- ISO 639 — коды назваў моваў і коды моваў у адпаведнасьці з ДАСТ 7.75–97 «Коды найменьняў моваў»
- ISO 4217 — коды валют і Агульнарасейскі клясыфікатар валют
- Сьпіс кодаў МАК — трохі не супадальныя з сучасным сьпісам трохлітарныя пазначэньні краін
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- ISO 3166
- Сьпіс кодаў у Сусьветнай кнізе фактаў ЦРУ
- Коды краін у розных сыстэмах — ISO 3166-1, дамэны верхняга ўзроўню IANA, аўтамабільныя, коды МАК, тэлефонныя