MP3
MPEG-1/MPEG-2 Audio Layer III або MP3 — запатэнтаваны фармат кадаваньня лічбавага гуку з выкарыстаньнем альгарытмаў стратнага сьцісканьня зьвестак. MP3 зьяўляецца распаўсюджаным фарматам утрыманьня аўдыёматэрыялаў і стандартам дэ-факта для перадачы і прайграваньня музыкі ў лічбавых аўдыёпрайгравальніках.
Фармат MP3 быў створаны працоўнай групай Moving Picture Experts Group (MPEG) у рамках стандарту MPEG-1 і пазьней яго пашыранай вэрсіі MPEG-2. Першая падгрупа MPEG — Audio (якая займалася гукавымі фарматамі) была сфармаваная з камандаў інжынэраў Fraunhofer IIS, Унівэрсытэту Гановэра, Bell Labs, Thomson-Brandt і іншых[1]. Над MPEG-1 Audio была пачатая працэдура стандартызацыі, і пасьля стварэньня чарнавіка стандарту ISO/IEC выніковы дакумэнт ISO/IEC 11172-3:1993 быў апублікаваны ў 1993 годзе[2]. У 1995 годзе было апублікаванае пашырэньне з адваротнай сумяшчальнасьцю MPEG-2 Audio (MPEG-2 Part 3), якое дадавала новыя бітрэйты і частасьці дыскрэтызацыі — ISO/IEC 13818-3:1995[3].
Выкарыстаньне ў фармаце альгарытмаў стратнага сьцісканьня дазваляе дасягнуць вялікіх узроўняў кампрэсіі гуку, пры гэтым пакінуўшы якасьць запісу на ўзроўні, амаль не адрозным для шырокага кола слухачоў. MP3-файл, створаны з выкарыстаньнем бітрэйту 128 Кбіт/с, будзе ў 11 разоў менш за арыгінальны запіс на CD[a]. MP3-файл можа быць створаны з большым ці меншым бітрэйтам, што адаб’ецца на якасьці ў лепшы ці горшы бок адпаведна.
Сутнасьцю сьцісканьня зьяўляецца выдаленьне гукаў, якія знаходзяцца за межамі гукаўспрыманьня большасьці людзей. Уваходны гук праходзіць праз псыхаакустычныя мадэлі для падаўленьня неўспрымальных для слыху частак, а ўсе слушныя зьвесткі запісваюцца ў выніковы файл.
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Chiariglione, Leonardo (6 верасьня 2009) Riding the Media Bits - MPEG's first Steps (анг.) Архіўная копія
- ^ ISO/IEC 11172-3:1993 – Information technology — Coding of moving pictures and associated audio for digital storage media at up to about 1,5 Mbit/s — Part 3: Audio (анг.) ISO Праверана 22 лістапада 2012 г.
- ^ ISO/IEC 13818-3:1995 – Information technology — Generic coding of moving pictures and associated audio information — Part 3: Audio (анг.) ISO
- ^ CD Audio Facts (анг.) Mediatechnics
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт MPEG (анг.)
Гэта — накід артыкула пра кампутар. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |