Pussy Riotрасейскі фэмінісцкі панк-рок-гурт, які арґанізуе свае выступы ў фармаце нелеґальных акцыяў у нетрадыцыйных месцах, напрыклад, такіх як станцыі маскоўскага мэтро, дахі тралейбусаў, сьледчыя ізалятары паліцыі, Чырвоная плошча ў Маскве і амбон маскоўскага храма Хрыста Збаўцы.

Pussy Riot

Гурт Pussy Riot
Гады 2011 — цяпер
Краіна
Месца ўтварэньня Масква, Расея
Мова расейская
Жанр Oi!, гардкор-панк
Удзельнікі Вядомыя па пэсўданімах, якія часта зьмяняюцца[3]
Узнагароды і прэміі
Старонка гурту ў LiveJournal

Гурт створаны ў жніўні 2011 году і складаецца зь некалькіх удзельніц, якія выступаюць пад псэўданімамі. І на выступах, і пры размовах з прэсай удзельніцы гурту носяць вязаныя баляклявы і, нават у марознае надвор’е, лёгкія яркія сукенкі і каляровыя калготкі.

Удзельнікі

рэдагаваць

Удзельніцы гурту выступаюць пад псэўданімамі, якімі яны часта мяняюцца адна з адной, носячы пры гэтым яркія вязаныя каляровыя маскі. Па словах удзельніц, гэта выклікана своеасаблівым вобразам ґрупы і каб прэса не фіксавала сваю ўвагу на якой-небудзь удзельніцы гурту. У гурце прысутнічаюць 10 пастаянных удзельнікаў і некалькіх дзясяткаў памагатых.

Творчасьць

рэдагаваць

Гурт акцэнтуецца на выкананьні песень у стылі Oi! і гардкор-панк. Сваімі натхняльнікамі і папярэднікамі ўдзельніцы гурту лічаць суфражыстак, эсэрак, Эмэлін Панкгёрст і некаторых іншых творчых дзяячак з фэміністычнымі й суфражысцкімі перакананьнямі[4].

Акцыя ў храме Хрыста Збаўцы («Богородица, Путина прогони!»)

рэдагаваць

21 лютага 2012 году гурт зьдзейсьніў ацыю, дзякуючы якой стаў значна больш вядомым, ніж раней.

Удзельніцы забяжалі на амбон і салею храма Хрыста Збаўцы ў Маскве, дзе паспрабавалі выканаць свае песьні і ўвесь час хрысьціліся. Акцыя працягвалася прыкладна 20 сэкунд.

Песьня «Богородица, Путина прогони!», якую ўдзельніцы паспрабавалі выканаць, крытыкуе сувязі патрыярха Кірылы (Гундзяева) з расейскімі спэцслужбамі і кіраўніцтвам краіны[5].

Крымінальны перасьлед

рэдагаваць

26 лютага 2012 году паліцыя абвясьціла вышук удзельніц гурту ў падазрэньні ў хуліганстве[6][7][8].

3 сакавіка 2012 году былі затрыманы 22-гадовая Надзея Талаконьнікава і 23-гадовая Марыя Алёхіна[9] — паводле вэрсіі сьледзтва яны зьяўляюцца ўдзельніцамі гурту, — і дастаўлены спачатку ўва УУС па Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе гораду Масквы, а потым галоўнае ўпраўленьне МУС Расеі па горадзе Маскве. Затрыманыя абвясьцілі галадоўку, патрабуючы зьмены захадаў затрыманьня і заявіўшы: «Надзя Талакно і Маша Алёхіна, мамы малых дзяцей, пасьля допытаў абвясьцілі галадоўку, у пратэст супраць арышту і кантролю справы прэм’ер-міністрам» (гэтую пасаду на той момант займаў Уладзімер Пуцін). Таксама яны заявілі, што ня маюць дачыненьня да Pussy Riot і ня бралі ўдзелу ў «панк-набажэнстве». 5 сакавіка Таганскі суд Масквы санкцыянаваў арышт двух меркаваных удзельніц да 24 сакавіка[10]. Арыштаваныя не прызнаюць віну і адмаўляюцца супрацоўнічаць са сьледзтвам. 12 сакавіка 2012 году сьледзтва прад’явіла афіцыйнае абвінавачваньне Надзеі Талаконьнікавай і Марыі Алёхінай у зьдзяйсьненьні злачынства па частцы 2 артыкула 213 (хуліганства, учыненае групай асобаў) КК РФ[11][12].

Пазьней да сьледзтва была прыцягнута трэцяя ўдзельніца, Кацярына Самуцэвіч.

20 ліпеня 2012 году стала вядома, што тры ўдзельніцы гурту пакінутыя пад арыштам да 12 студзеня наступнага году. Рашэньне прынятае Хамоўніцкім судом Масквы па выніках папярэдніх слуханьняў справы[13].

7 жніўня — прадстаўнік абвінавачваньня па справе ўдзельніц гурту лічыць патрэбным прызначыць падсудзімым пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам у 3 гады[14].

  1. ^ а б https://pussy-riot.livejournal.com/6786.html
  2. ^ а б https://twitter.com/pussyrrriot
  3. ^ Как много девушек хороших / «Большой город» (рас.)
  4. ^ Pussy Riot: «У нас господствуют равные права без понтов». Artukraine.com (рас.),  (укр.),  (анг.)
  5. ^ Блог феминистской панк-группы «Pussy Riot» — Панк-молебен «Богородица, Путина прогони в храме Христа Спасителя» (рас.)
  6. ^ Полиция объявила в розыск участниц Pussy Riot за концерт в Храме Христа Спасителя. Ukranews (рас.)
  7. ^ Участниц Pussy Riot объявили в розыск/ Радио Свобода (рас.)
  8. ^ Участниц Pussy Riot объявили в розыск. Рамблер-Новости (рас.)
  9. ^ Обвиняемые в «панк-молебне» в ХХС арестованы до 24 апреля (рас.)
  10. ^ Подозреваемые в причастности к Pussy Riot арестованы до 24 апреля. RFI (рас.) // Міжнароднае францускае радыё
  11. ^ Pussy Riot обвинили. Interfax (рас.)
  12. ^ У Маскве судзяць дзяўчат з Pussy Riot. Радыё Свабода.
  13. ^ Удзельніц панк-гурту Pussy Riot пакінуць у турме. Радыё Свабода
  14. ^ Пракурор патрабуе для Pussy Riot тры гады турмы. Радыё Свабода

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  NODES
twitter 1