The Monks — амэрыканскі рок-гурт, вядомы сваім адзіным альбомам, што выйшаў у 1966 годзе. The Monks запісваліся і выдаваліся ў Нямеччыне. Творчасьць гурта спарадзіла культ між аматараў і некаторых музыкаў, якія лічаць іхні альбом Black Monk Time адным з найлепшых у гісторыі рок-музыкі.

Гурт склаўся зь пяці амэрыканскіх жаўнераў, якія праходзілі службу ў Нямеччыне ў сярэдзіне 1960-х:

  • Гэры Бёргэр (Gary Burger) — вядучая гітара, галоўныя сьпевы
  • Лэры Кларк (Larry Clark; ураджоны Lawrence Spangler) — арган (Farfisa), сьпевы
  • Дэйв Дэй (Dave Day; ураджоны David Havlicek): банджа (электрычнае), сьпевы (памёр 10 студзеня 2008 г.)
  • Эдзі Шо (Eddie Shaw) — бас-гітара, сьпевы
  • Роджэр Джонстан — бубны, сьпевы (памёр 8 лістапада 2004 г.)

Яны пачалі граць у 1964 годзе пад назовам The 5 Torquays. Спачатку яны мала розьніліся ад іншых гуртоў першай паловы 1960-х — выконвалі каверы на Чака Бэрры і гралі музыку, натхнёную брытанскімі біт-гуртамі. У той жа час гурт шмат экспэрымэнтаваў у музыцы. Гэры Бёргэр заўважаў: «Заняло, мабыць, каля году, каб вырабіць патрэбнае гучаньне. Мы ўвесь час экспэрымэнтавалі».

Пасьля сканчэньня службы ў войску чальцы гурта выпрацавалі свой выразны музычны стыль, разам з адметным назовам і выглядам. Эвалюцыя ад іхняга ранейшага звыклага і болей эстэтычнага гучаньня да жорсткага і авангарднага адбылася, па іх прызнаньні, дзеля «парачкі звар’яцелых фантазёраў-экзыстэнцыялістаў» на імя Вальтэр Німан і Карль Рэмі. Рэмі, студэнт аддзяленьня дызайну ўнівэрсытэту ў Вульме, і Німан, студэнт мастацкай акадэміі ў Эсэне, спраектавалі The Monks як «анты-Бітлз»: кароткія валасы з выстрыжанай танзурай, чорнае адзеньне, зашмаргі вакол шыі і імідж жорсткіх і небясьпечных асобаў. Рэмі і Німан былі часткай нямецкай паваеннай авангарднай інтэлігенцыі, якая паўплывала на брытанска-амэрыканскі поп, напэўна, у такой жа меры, як гамбурская сцэна на раньніх «Бітлз».

У пачатку 1965 году Дэйв Дэй і Роджэр Джонстан зьнянацку выстрыглі ў сябе на галовах танзуры манахаў. Астача гурта насьледавала ім, і напрыканцы музыкі апрануліся ва ўніформу — чыста чорнае адзеньне, часам сутаны, з зашмаргамі заміж гальштукаў. Эдзі Шо пазьней тлумачыў, што зашмаргі былі сымбалем мэтафарычных зашмаргаў, якія носіць усё чалавецтва. Выступы на канцэртах насілі такі ж характар чорнага гумару, што аматары не заўсёды сустракалі з прыязьню. На канцэртах былі розныя рэакцыі публікі, а адзін слухач нават спрабаваў задушыць Гэры Бёргэра на выступе ў Гамбургу праз пачутае ім блюзьнерства.

Гурт выпрацаваў свой вельмі адметны стыль. У ім почасту адзначалі блізкасьць да такога напрамку мастацтва як дадаізм.

Гурт адкінуў многія тыповыя рысы рок-н-ролу 60-х:

  • Мэлёдыі надавалася мала ўвагі. Сьпевы больш рытмічныя, чым мэлядычныя. Рытмы цяжкія і наваратныя.
  • Структура сьпеваў мінімальная і наваратная, яна не насьледуе стандартныя структуры поп-сьпеваў.
  • Словы песень носяць дадаісцкі і гульлівы характар. Калыханкавыя матывы («higgle-dy piggle-dy») чаргуюцца з анты-ваенным патасам («Why do you kill all those kids over there in Vietnam? Mad Vietcong! My brother died in Vietnam»).
  • Галоўны вакал мае характар галашэньняў, якія адбываюцца на тле глыбокіх гарманічных сьпеваў бэк-вакалу, падобных да рытуальных сьпеваў накшталт грыгарыанскага харалу.
  • Гэры Бёргэр ужывае багата гітарнага фідбэку і дысанансу. Бёргэр заяўляў, што Джымі Гэндрыкс назіраў за іх выступам у Гамбургу і займеў асаблівую ўвагу да яго ўжываньня фідбэку і пэдаляў прымочкі. Пасьля выхаду альбому The Monks, The Velvet Underground і некаторыя іншыя нойз-рок гурты перанялі падобную манэру выкананьня.
  • Дэйв Дэй, заміж гітары, граў на шасьціструнным банджа, на якім браў гітарныя акорды.

Многія падобныя музычныя элемэнты можна знайсьці ў некаторых нью-ёрскіх гуртоў 60-х, такіх як The Fugs і The Velvet Underground. Праз гэтыя рысы гурт The Monks почасту разглядаюць як пачынальнікаў пазьнейшага панк-руху. Дзеля іхніх імправізацыяў, шумавога гучаньня і адметных рытмаў іх таксама часам разглядаюць як распачынальнікаў краўт-року.

Трэба сказаць, што, нягледзячы на адкіданьне многіх канонаў, гучаньне The Monks заставалася досыць якасным і багатым, чаго патрабавалі, наогул, высокія музычныя стандарты 60-х: прысутнічалі якасныя вакальныя гармоніі на бэк-вакалах, у некаторых песьнях былі багатыя мэлёдыі.

У 1967 годзе гурт выпусьціў два самотнікі, а пасьля распаўся праз спрэчкі што да напрамку разьвіцьця і нутраныя сваркі.

У 2000 годзе адбылося ўзьяднаньне гурта на фэсьце Cavestomp у Нью-Ёрку.

Ад жніўня 2006 году Гэры Бёргэр займае пасаду мэра гораду Тортл-Рыва, штат Мінэсота.

Дыскаграфія

рэдагаваць
Перавыданьні:
  • Выданьні дэма-запісаў 1965 году:
Перавыданьні:
  • «There She Walks» b/w «Boys are Boys» (as The 5 Torquays) (1964, self published; reissued 2006, Munster Records)
  • «Complication» b/w «Oh, How To Do Now» (1966, Polydor; reissued 2009, Play Loud! Productions)
  • «I Can’t Get Over You» b/w «Cuckoo» (1966, Polydor)
  • «Love Can Tame The Wild» b/w «He Went Down To The Sea» (1967, Polydor)
  • «Pretty Suzanne» b/w «Monk Time» (2009, Red Lounge Records)

Выданьні на DVD

рэдагаваць

Трыб’юты

рэдагаваць
  • «Monk Time» b/w «Higgle-dy Piggle-dy» (2006, Play Loud! Producitons) — самотнік з вышэй узгаданага альбому
  • «Drunken Maria» b/w «Monk Chant» (2009, Play Loud! Producitons) — самотнік з вышэй узгаданага альбому

Літаратура

рэдагаваць
  • Shaw, Eddie & Klemke, Anita (1994). Black Monk Time. Carson Street Publishing Inc., ISBN 0-9633371-2-2

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
Артыкулы
  NODES
orte 1
Story 1