Сюжэт грунтуецца на казках Льюіса Кэрала «Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне» і «Скрозь люстэрка», аднак прадстаўлены іншым варыянтам гэтага выдуманага сусвету — змрочным, напоўненым жорсткасцю і гвалтам. У гульні распавядаецца пра тое, як за некалькі гадоў да пачатку яе асноўнай сюжэтнай лініі ў доме маленькай дзяўчынкі Алісы адбываецца пажар, у якім гінуць яе бацькі; а сама Аліса, якая спіць і знаходзіцца тым часам у Краіне цудаў, атрымлівае эмацыянальную траўму. Яна лічыць сябе вінаватай у іх смерці. Пасля некалькіх безвыніковых гадоў лячэння дзяўчына зноў трапляе ў Краіну цудаў, але ўжо папсаваную яе траўміраванай псіхікай (далей…).