Інтэрферон
Інтэрферо́н — бялок, што ўтвараецца ў клетках арганізмаў млекакормячых і птушак пры вірусных інфекцыях. З'яўляецца неспецыфічным фактарам супрацьвіруснага імунітэту. Малекулярная маса 25000—110000.
Асаблівасці інтэрферону:
- высокая відавая спецыфічнасць (напрыклад, інтэрферон з клетак курэй актыўны толькі ў клетках курэй)
- адсутнасць віруснай спецыфічнасці (адзін і той жа інтэрферон прыгнечвае размнажэнне розных вірусаў).
Утварэнне інтэрферону кадзіруецца геномам клеткі, можа індуцыравацца бактэрыямі і інш.
Выкарыстоўваецца для прафілактыкі і лячэння вірусных хвароб. Найбольшы эфект пры прафілактычным ужыванні (здольны індуцыраваць утварэнне ўласнага інтэрферону ў арганізме).
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).