Ісіда (Ізіда) (егіп. js.t, стар.-грэч.: Ἶσις, лац.: Isis) — адна з найвялікшых багінь старажытнасці, якая стала ўзорам для разумення егіпецкага ідэалу жаноцкасці і мацярынства. Яна шанавалася як сястра і жонка Асірыса, маці Гора, а, адпаведна, і фараонаў, якія спрадвечна лічыліся зямным увасабленнем сокалагаловага бога.

Ісіда

Цэнтры шанавання

правіць

Знакамітае свяцілішча Ісіды, якое існавала аж да знікнення старажытнаегіпецкай цывілізацыі, знаходзіцца на востраве Філе, непадалёк ад Асуана. Тут багіню, якая шанавалася ў шматлікіх іншых храмах Нубіі, ушаноўвалі аж да VI стагоддзя н.э., у той час, калі ўвесь астатні Егіпет ужо быў хрысціянізаваны. Свяцілішча Ісіды і Асірыса на Філе заставалася па-за зонай дзеяння эдыкта імператара Феадосія I аб забароне язычніцкіх культаў 391 года ў сілу пагаднення, дасягнутага яшчэ Дыяклетыянам з кіраўнікамі Набатыі, якія наведвалі храм у Філе як аракул. Нарэшце, візантыйскі імператар Юстыніян I адправіў военачальніка Нарсеса разбурыць культавыя збудаванні на востраве і даставіць іх рэліквіі ў Канстанцінопаль.

Іншыя цэнтры шанавання багіні размяшчаліся па ўсім Егіпце; найбольш вядомыя з іх — гэта Коптас, дзе Ісіда лічылася жонкай бога Міна, уладары ўсходняй пустыні; Дэндэра, дзе багіня неба Нут нарадзіла Ісіду, і, вядома ж, Абідас, у свяшчэнную трыяду якога багіня ўваходзіла разам з Асірысам і Горам.

Спасылкі

правіць
  NODES