Аверс (фр.: avers, лац.: adversus — павернуты тварам) — правы (галоўны) бок манеты, медаля, банкноты.

Манета «Замак Радзівілаў. Нясвіж», 20 рублёў, аверс

Аверс манет, як правіла, лічыцца бок з партрэтам манарха ці яго манаграмай або імем. Пры іх адсутнасці аверс вызначаецца па боку, на якім знаходзіцца герб або ўказваецца намінал. У савецкай нумізматычнай літаратуры для манет XVIIIXX стст. аверс вызначаецца пераважна па гербе дзяржавы-эмітэнта, але ў шэрагу краін аверс прынята лічыць бок манеты з партрэтнымі выявамі, аверс мемарыяльных манет вызначаецца бокам з сюжэтнай выявай. У медалях вызначаецца як аверс бок, што паведамляе аб нагодзе выпуску. Для банкноты аверс — бок з гербам і подпісам асоб, што адказваюць за выпуск.

У ілюстрацыях аверсы аб’ектаў падаюцца злева ці зверху ад рэверса.

Літаратура

правіць
  NODES