Акадэм
Акадэм (або Экадэм, Гекадэм: стар.-грэч.: Ἀκάδημος, Ἑκάδημος) — старажытнагрэчаскі герой[1], які паказаў братам Кастару і Палідэўку месца, дзе была схавана іх сястра Алена, выкрадзеная Тэсеем. Распавёў Дыяскурам, што Алену хаваюць у Афіднах[2] (мястэчка ў Атыцы).
Устанаўленне свята Праметэя з бегам з гаю Акадэма ў Керамік было апісана ў трагедыі Эсхіла «Праметэй-агняносец»[3].
Лічылася, што Акадэм пахаваны ў святым аліўкавай гаі ў шасці стадыях на паўночны захад ад Афін, за варотамі Эрыя, які ён пасадзіў і дзе знаходзіўся яго дом. У гэтым гаі вучыў Платон (з 387 г. да н. э.), потым яго вучні, і іх школа атрымала назву «Акадэмія». Гай Акадэміі высек Сула ў час аблогі Афіны[4].