Антс Антсан
Антс Антсан (эст.: Ants Antson; 11 лістапада 1938, Талін, Эстонія — 31 кастрычніка 2015) — савецкі эстонскі канькабежац, алімпійскі чэмпіён 1964 года на дыстанцыі 1500 м, Чэмпіён Еўропы 1964 года ў мнагабор’і, чэмпіён 1964 года ў мнагабор’і. Заслужаны майстар спорту СССР (1964).
Антс Антсан | |
---|---|
эст.: Ants Antson | |
Род дзейнасці | канькабежац |
Дата нараджэння | 11 лістапада 1938[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 кастрычніка 2015[1] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Эвэ Ківі |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗаймаўся тэнісам пад кіраўніцтвам Эвальда Крээ, а таксама лёгкай атлетыкай пад кіраўніцтвам Аляксандра Чыкіна. Трэнерам па канькабежным спорце быў лёгкаатлет Олаф Альман.
У 1961 годзе стаў майстрам спорту. На Алімпіядзе 1964 года заваяваў залаты медаль на дыстанцыі 1500 м. Быў прызнаны найлепшым канькабежцам 1964 года і атрымаў прыз імя нарвежскага канькабежца Оскара Мацісена, атрымаў званне Заслужанага майстра спорту.
З 1964 года выступаў за талінскі ДСА «Калеў». У 1975 годзе скончыў Талінскі педагагічны інстытут імя Эдуарда Вільдэ.
З 1962 па 1970 гады працаваў інструктарам, а ў 1970—1972 гадах трэнерам у ДСА «Калеў», у 1973—1977 гадах быў дырэктарам школы веласіпеднага спорту на веладроме «Калеў», з 1977 года з’яўляўся спартыўным кіраўніком па раёнах Таліна, у 1993—2000 гадах быў кіраўніком і дарадцам аддзела культуры і спорту Цэнтральнай раённай управы Таліна.
Падчас цырымоніі адкрыцця Алімпіяды 1992 года ў Альбервілі Антсан быў сцяганосцам каманды Эстоніі.
Ганаровы член Алімпійскага камітэта Эстоніі (1997), лаўрэат прыза Оскара Мацісена (1964).
Быў у шлюбе з эстонскай актрысай Эвэ Ківі. У 1968 годзе ў пары нарадзіўся сын.
Зноскі
- ↑ а б в г д Ants Antson // Eesti spordi biograafiline leksikon Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.olympedia.org/athletes/83658