Аста́рта (іўр.: עשתרת) — старажытная блізкаўсходняя багіня ўрадлівасці, кахання і вайны.

Астарта
Керамічная выява, знойдзеная ў Ізраілі (XIV—XIII стст. да н. э.)
Керамічная выява, знойдзеная ў Ізраілі (XIV—XIII стст. да н. э.)
Багіня ўрадлівасці і кахання
Міфалогія блізкаўсходняя, старажытнаегіпецкая
Сфера ўплыву фертыльнасць[d], сексуальнасць[d] і вайна
Пол жанчына
Бацька Ілу
Маці Ашэра
Муж Эль, Сет, Ваал
Дзеці Ваал
У іншых культурах Інана, Іштар, Анат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Лічыцца, што культ Астарты першапачаткова ўзнік у Месапатаміі, дзе яна была вядома як Інанашумераў) і Іштарвавіланян і асірыйцаў). У 2 тысячагоддзі да н. э. шанаванне Астарты распаўсюдзілася ў Сірыі, Палесціне і Ханаанскай зямлі. Тут вобраз месапатамскай багіні ўвабраў у сябе рысы мясцовай багіні Анат, што была абаронцай паляўнічых і пастухоў, малявалася як дзева-ваяўніца.

У новым вобразе Астарта разглядалася як заступніца шэрагу буйных ханаанскіх, філісцімлянскіх і іўдзейскіх гарадоў. У Сідоне жрацы Астарты паходзілі з кіруючых дынастый. У Іерусаліме храм Астарты быў пабудаваны пры цары Саламоне. Выявы Астарты-Анат знойдзены на Кіпры.

У другой палове 2 тысячагоддзя да н. э. у сувязі з экспансіяй Старажытнага Егіпта на Блізкі Усход прыхільнікі Астарты-Анат з’явіліся ў егіпецкіх гарадах. Першапачаткова імі былі іншаземцы, аднак пазней Астарта-Анат увайшла ў егіпецкі міфалагічны цыкл, прысвечаны проціборству Сета і Асірыса. Многія рысы егіпецкага вобраза Астарты былі запазычаны багіняй Сехмет.

У эпоху элінізму Астарту атаяснялі са старажытнагрэчаскай багіняй Афрадытай.

Рытуалы шанавання Астарты ўключалі сексуальныя сувязі са жрацамі і храмавую прастытуцыю.

Міфалогія

правіць

У блізкаўсходняй міфалогіі Астарта злучалася галоўным чынам з Балу-Ваалам, выступала то як яго маці, то як кансорт. Менавіта такой яна вядома Бібліі. Магчыма, што пашырэнне культа Астарты таксама адбывалася дзякуючы папулярызацыі Ваала. У фінікійцаў яна часам выступае як жонка бога Эля. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што старажытныя іўдзеі прымалі Астарту ў якасці жонкі Яхве.

Егіпцяне атаясамлівалі Ваала з Сетам, таму ў старажытнаегіпецкай міфалогіі Астарта была яго жонкай. Паводле аднаго з міфаў, Гор запячатаў улонне Астарты, але Сет зняў пячаць і злучыўся з багіняй у свяшчэнным акце.

Сімвалы Астарты — планета Венера, кіпарыс, змяя.

Спасылкі

правіць
  NODES