Брамеліевыя
Брамеліевыя (Bromeliaceae) — сямейства аднадольных кветкавых раслін, якое ўваходзіць у парадак метлюжкакветныя. Арэал сямейства ахоплівае трапічныя і субтрапічныя вобласці Амерыкі і Заходняй Афрыкі. Сярод прадстаўнікоў сямейства сустракаюцца як эпіфіты, напрыклад, Tillandsia usneoides, так і наземныя расліны. Агульная колькасць відаў — каля двух тысяч.
Брамеліевыя | ||||||||||||||||
Ananas comosus | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Bromeliaceae Juss. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Падсямействы | ||||||||||||||||
Арэал | ||||||||||||||||
|
Распаўсюджанне
правіцьБрамеліевыя распаўсюджаныя ва ўсіх кліматычных зонах трапічнага і збольшага субтрапічнага паясоў Амерыкі: ад вільготных вечназялёных лясоў да пустыняў, на вышынях ад 0 да 4200 м над узроўнем мора. Адпаведна яны могуць быць знойдзены ў гарах Анд, ад Чылі да Калумбіі, у прыбярэжных пустынях Перу, у лясных абласцях Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі. Палова відаў — эпіфіты, некаторыя — літафіты, але ёсць і наземныя травяністыя расліны.
Зноскі
Літаратура
правіць- Тахтаджян А. Л. Семейство бромелиевые (Bromeliaceae) // Жизнь растений. В 6-ти т. / Гл. ред. А. Л. Тахтаджян. — М.: Просвещение, 1981. — Т. 6. Цветковые растения. / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — С. 275—286. — 543 с. — 300 000 экз.
Спасылкі
правіць- Bromeliaceae на Delta-intkey.com Архівавана 3 студзеня 2007.
- The Bromeliad Society International
- Bromeliad Care Information
- Puya raimondii photos Архівавана 5 чэрвеня 2004.
- The World Botanical Gardens Архівавана 12 лістапада 2014.
- Bromeliad/Tillandsia specialists
- PUYA Molina — Ботанический сайт о Бромелиевых Bromeliaceae Архівавана 1 чэрвеня 2012. (руск.)
- Бромелиевые: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)