Будапешт
Будапе́шт (венг.: ⓘ [ˈbudɒpɛʃt]) — сталіца Венгрыі і самы буйны горад краіны. Па колькасці насельніцтва, якая складала на сакавік 2007 года 1,7 млн жыхароў, Будапешт займае ў Еўрапейскім саюзе дзявятае месца. Горад утварыўся ў 1873 годзе ў выніку зліцця некалькіх венгерскіх гарадоў: Пешта, размешчанага на ўсходнім боку ракі Дунай, Буды і Обуды, займальных заходні бераг Дуная.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьРымскі перыяд
правіцьГісторыя Будапешту налічвае больш за дзве тысячы гадоў. Ужо ў I стагоддзі да н.э. на яго месцы існавала буйнае кельцкае паселішча Ак-Інк, а пасля таго як гэта тэрыторыя ўвайшла ў склад Рымскай імперыі, яно стала адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Панонія. Горад быў пераназваны ў «Аквінум» — ад слова «аква» — «вада», і даслоўна перакладаўся як «багатыя воды». Напэўна, таму што тут было мноства гарачых крыніц. Рымляне хутка заўважылі гаючыя ўласцівасці тутэйшай вады і пабудавалі мноства купалень, шматлікія шляхетныя патрыцыі прыязджалі сюды падправіць здароўе. Акрамя гэтага яны праклалі ў горадзе брукаваныя камянём дарогі, пабудавалі вежы, амфітэатры і ўмацаванні, шматлікія з іх захаваліся дагэтуль. На сённяшні дзень у музеі «Аквінум» можна паглядзець на рэшткі гарадскіх рымскіх збудаванняў і багатую калекцыю археалагічных помнікаў.
У сярэдзіне IV стагоддзя рымлян выцеснілі гуны і заснавалі ў гэтых месцах сваю імперыю. Венгерскія плямёны змянілі іх толькі ў самым канцы IX стагоддзя. На месцы былога рымскага Аквінума вырас венгерскі горад Буда — менавіта ён стаў цэнтрам дзяржаўнасці будучай дзяржавы. Залатым стагоддзем Буды звычайна лічаць XII—XV стагоддзі. З 1350 года Буда стала афіцыйнай рэзідэнцыяй венгерскіх каралёў. Тады тут вялося актыўнае будаўніцтва: быў пашыраны і перабудаваны сам замак, збудавана некалькі цэркваў, якія і цяпер прыцягваюць мноства турыстаў — напрыклад, царква Св. Мацяша. Гэта гатычная царква — адна з галоўных славутасцей Будапешту; яна, як і большасць сярэдневяковых сабораў на працягу цэлых стагоддзяў дабудоўвалася і перабудоўвалася.
Нашэсце татара-манголаў
правіцьТатара-мангольскае нашэсце было для маладой краіны разбуральным: горад Буда быў цалкам разбураны. Пасля вызвалення ў сярэдзіне XIII стагоддзя на Крапасной гары быў збудаваны ўмацаваны замак — менавіта яго і сталі цяпер называць Будай. А раён былога Аквінума і горад, які вырас там, з тых часоў завецца Абудай ці па-іншаму Старой Будай. На процілеглым беразе Дунаю неўзабаве паўстала яшчэ адно паселішча, якое атрымала назву Пешт, там сяліліся галоўным чынам купцы і рамеснікі. Да другой паловы XIX стагоддзя так і існавала тры гарады — Буда, Абуда і Пешт. Толькі ў 1873 годзе адбылося аб'яднанне іх у адзін горад, які атрымаў назву Будапешт. Пешт стаў культурным, палітычным і гандлёвым цэнтрам краіны, а Буда гістарычным раёнам.
Пад уладаю туркаў
правіцьНапачатку XVI стагоддзя Венгрыя была заваявана туркамі. Для горада гэта быў сумны час — каралеўскі палац быў разбураны, а царква Св. Мацьяша пераўтворана ў мячэць. Але туркі не толькі руйнавалі, яны яшчэ і будавалі. Ім спадабаліся тутэйшыя тэрмальныя крыніцы, і ў часы іх валадарства шматлікія старыя купальні былі перабудаваны, а таксама пабудавана дзевяць новых. На жаль, пабудаваныя ў Пешце купальні не захаваліся, да нас дайшлі толькі звесткі пра іх.
У складзе Аўстра-Венгрыі
правіцьУ 1686 годзе Венгрыя вызвалілася ад турэцкага валадарства і ўвайшла ў склад Аўстра-Венгрыі. Пры Габсбургах быў адноўлены Каралеўскі палац, у ім змясцілася рэзідэнцыя эрцгерцагаў. Зрэшты, у гэты перыяд актыўна развіваўся і рос галоўным чынам гандлёвы Пешт. З сярэдзіны XIX стагоддзя, калі была адменена забарона яўрэям сяліцца ў горадзе, тут утварылася значная яўрэйская абшчына. Сінагога, пабудаваная ў Пешце ў 1859 годзе, з'яўляецца самай вялікай у Еўропе. У 1873 годзе з'явілася электрычнае асвятленне на вуліцах горада, а ў 1887 годзе па іх быў пушчаны першы трамвай.
Асабліва актыўнае будаўніцтва вялося на мяжы XIX і XX стагоддзяў. Венгрыя тады пышна адзначала «Тысячагоддзе здабыцця Радзімы»: роўна за тысячу гадоў да гэтага першыя мадзьярскія плямёны абгрунтаваліся на Дунаі. З 1885 па 1906 год узводзіўся велічны будынак Парламента. Цяпер вялізарны неагатычны Парламент — адна з галоўных «візітных картак» Будапешта: ён звернуты фасадам да Дуная і нібыты парыць над ракой, падпарадкоўваючы сабе навакольныя прасторы. У 1905 годзе скончана будаўніцтва Сабора Св. Іштвана, з імем якога звязваюць пачатак дзяржаўнасці і прыняцце хрысціянства.
У тыя ж гады было створана адно з найпрыгажэйшых збудаванняў цяперашняй Буды — так званы Рыбацкі бастыён. Гэты пышны беласнежны будынак, які заснаваны на месцы былога рыбнага рынку. Цяпер бастыён з'яўляецца чымсьці накшталт гіганцкай назіральнай пляцоўкі, бо з яго галерэй адкрываецца пышны выгляд на Дунай і Парламент з аднаго боку і на царкву Св. Мацьяша з іншай. Да свята «Тысячагоддзя здабыцця Радзімы» ў Будапешце быў пабудаваны яшчэ адзін аб'ект — найстарэйшае ў Еўропе метро, першы напрамак якога быў пушчаны ў 1886 годзе.
Дзве вайны — адзін горад
правіцьПерад самай Першай сусветнай вайной былі збудаваны знакамітыя купальні «Сечэньі». Купальні выдатна функцыянуюць дагэтуль, а цёплая вада адтуль абагравае таксама гарадскі заапарк, які размешчаны побач. Заапарк Будапешта, які функцыянуе з сярэдзіны XIX стагоддзя, таксама лічыцца адным з самых старых у Еўропе. Горад значна пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны ад бамбардзіровак. Былі разбураны ўсе масты і велізарная колькасць будынкаў, папакутавалі шматлікія гістарычныя збудаванні. Аднаўленне вялося на працягу ўсёй другой паловы мінулага стагоддзя, і цяпер горад Будапешт ізноў паўстае перад намі ва ўсёй сваёй прыгажосці, прыцягваючы мноства турыстаў з усіх краін свету.
Геаграфія
правіцьГеаграфічнае становішча
правіцьБудапешт размешчаны ў нізінным Карпацкім басейне, абмежаваным Карпатамі, Альпамі і паўднёваславянскімі горнымі хрыбтамі. Дунай дзеліць горад на дзве часткі: пагорыстую і зялёную Буду і раўнінны Пешт. Вышэйшы пункт Будапешта — гара Янаша вышынёй 527 м, якая адносіцца да Будайскіх гор. З геатэктанічнага пункту гледжання Будапешт знаходзіцца на месцы разлома, чым тлумачыцца наяўнасць шматлікіх тэрмальных крыніц, якія прынеслі гораду славу курорта.
Астравы
правіцьУ межах Будапешта на Дунаі размешчана сем астравоў: Хаядзьяры сігет, Маргіт і Чэпель (частка раёна XXI), Палатаі (насамрэч — паўвостраў), Непсігет, Хараш-сігет і Мольнар-сігет з'яўляюцца часткай раёнаў III і XIII.
Востраў Маргіт
правіцьВостраў Маргарыты названы ў гонар дачкі караля Белы IV — Маргарыты (па-венгерску — Маргіт). Востраў мае даўжыню 2,5 км і плошчу 0,965 км². Асноўную частку вострава займае парк і аздараўленчыя ўстановы. Востраў размешчаны паміж мастамі Маргіт (на поўдні) і Арпада (на поўначы). На востраве знаходзіцца водны парк, фітнес-цэнтр, веласіпедныя дарожкі і інш. месцы забаў. У XIII стагоддзі на востраве быў заснаваны манастыр дамініканскага ордэна, дзе дзейнічала Маргіт. Маргіт кананізавана пад імем св. Маргарыты.
Пазней востраў прыйшоў у запусценне, і толькі ў XVIII стагоддзі на востраве быў пабудаваны палац, а сам востраў быў засаджаны рэдкімі пародамі дрэў і кветкамі. Да нашых дзён захаваліся разваліны манастыра і капліца.
-
Від на востраў Маргіт з Буды -
Капліца на востраве Маргіт
-
Воданапорная вежа на востраве Маргіт
Клімат
правіцьКлімат Будапешта з'яўляецца ўмерана-кантынентальным. Зіма вельмі мяккая і кароткая, лета адносна працяглае і спякотнае, але звычайна без экстрэмальных тэмператур. Маразы звычайна недоўгачасовыя, і не вельмі моцныя.
Клімат Будапешта (норма 1981?2010) | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 17,7 | 18,8 | 25,0 | 30,7 | 33,5 | 36,3 | 40,7 | 39,4 | 34,4 | 29,0 | 20,4 | 19,3 | 40,7 |
Сярэдні максімум, °C | 2,6 | 5,0 | 10,6 | 17,1 | 22,4 | 25,3 | 27,9 | 27,4 | 22,1 | 16,1 | 8,5 | 3,2 | 15,7 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −0,4 | 1,4 | 6,0 | 11,8 | 16,8 | 19,8 | 22,0 | 21,5 | 16,6 | 11,1 | 5,1 | 0,5 | 11,0 |
Сярэдні мінімум, °C | −2,9 | −1,7 | 2,1 | 6,8 | 11,5 | 14,5 | 16,4 | 16,0 | 11,8 | 7,1 | 2,3 | −1,6 | 6,9 |
Абсалютны мінімум, °C | −22,2 | −18,6 | −14,8 | −3,6 | 0,0 | 3,9 | 8,3 | 6,0 | 0,0 | −6,5 | −13,4 | −17,3 | −22,2 |
Норма ападкаў, мм | 35 | 28 | 33 | 40 | 59 | 70 | 51 | 56 | 43 | 36 | 50 | 41 | 542 |
Крыніца: «Надвор'е і Клімат» |
Раёны горада
правіць- Раён I — гэта невялікая частка цэнтральнай Буды (заходняя), уключаючы Будайскую крэпасць.
- Раён II — таксама частка Буды (паўночны ўсход)
- Раён III — распасціраецца ўздоўж паўночнай часткі Буды
- Раён IV — знаходзіцца ў Пешце (усходняя і паўночная часткі)
- Раён V — знаходзіцца ў самым цэнтры Пешта
- Раёны VI, VII, VIII і IX — знаходзяцца да ўсходу і поўдню
- Раён X — размешчаны яшчэ ўсходней, таксама ў Пешце
- Раёны XI і XII — размешчаны ў Будзе, да поўначы.
- Раёны XIII, XIV, XV, XVI, XVII, XVIII, XIX і XX (галоўным чынам, вонкавыя часткі горада) — утвараюць паўкола ў паўднёвай частцы Будапешту
- Раён XXI — распасціраецца ўздоўж Дуная (паўночны ўскраек астравы Чэпель) у паўднёвы бок
- Раён XXII — знаходзіцца на паўднёвым захадзе Буды
- Раён XXIII — гэта паўднёвая ўскраіна Пешта
Эканоміка
правіцьБудапешт з'яўляецца важным эканамічным цэнтрам, класіфікуецца як горад альфа-свету ў вывучэнні глабалізацыі і гарадоў сусветнай навукова-даследчай сеткі[2]. На нацыянальным узроўні Будапешт, безумоўна, з'яўляецца галоўным горадам Венгрыі адносна эканомікі і бізнеса, на які прыпадае 39 % нацыянальнага даходу[3]. Будапешт меў валавы сталічны прадукт амаль 100 млрд долараў у 2012 годзе[4], што робіць яго адной з найбуйнейшай рэгіянальнай эканомікай у Еўрапейскім саюзе. Згодна сасатыстыкай Еўрастата ВУП на душу насельніцтва па парытэце пакупніцкай здольнасці Будапешта складае 147 % ад сярэдняга паказчыку па ЕС, а гэта значыць, 37 632 еўра на душу насельніцтва.
Горад з'яўляецца буйным цэнтрам банкаўскай справы і фінансаў, рознічнага гандлю, транспарту, турызму, нерухомасці, медыя, рэкламы, юрыдычных паслуг, бухгалтарскага ўліку, страхавання, моды і мастацтва. У Будапешце размяшчаюцца не толькі штаб-кватэры амаль усіх нацыянальных інстытуцыяў і дзяржаўных устаноў, але і для многіх айчынных і міжнародных кампаній. У 2014 годзе ў горадзе было зарэгістраван 393 289 кампаній[5]. Большасць з іх маюць штаб-кватэры ў цэнтральным бізнесовым раёне горада. Буйны рознічны гандаль таксама сканцэнтраваны ў цэнтры горада, у прыватнасці праз два найбуйнейшыя гандлёвыя цэнтры ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, цэнтр WestEnd City Center (на 186 тысяч м²) і Arena Plaza (180 тысяч м²)[6].
Будапешт таксама мае і значны інавацыйны патэнцыял, як развіццё тэхналогій і запуск цэнтру, дзе шматлікія стартапы маюць свае штаб-кватэры і пачынаюць свой бізнес. Сярод добра вядомых такім стартапаў варта вылучыць Prezi, LogMeIn і Nav N Go. Добры паказчык, таксама, і патэнцыялу горада для інавацый і даследаванняў, пра што свьедчыць размяшчэння штаб-кватэры Еўрапейскага інстытута інавацый і тэхналогій. Акрамя таго, глабальны аспект навукова-даследчай дзейнасці горада праяўляецца праз адкрыццё ў Будапешце Еўрапейска-кітайскага навукова-даследчага інстытута[7]. Іншыя важныя сектары ўключаюць таксама, як даследванні ў галіне натуральных навук, інфармацыйных тэхналогій і медыцынскіх даследаванняў, размяшчэнне ў горадзе некамерцыйных арганізацый і ўніверсітэтаў. Сярод вядочых бізнес-школ і ўніверсітэтаў у Будапешце маюцца Будапешцкая бізнесовая школа, CEU Business School і ўніверсітэт Корвіна, якія прапануюць цэлы спектр курсаў у галіне эканомікі, фінансаў і кіравання на англійскай, французскай, нямецкай і венгерскіх мовах выкладання[8]. Узровень беспрацоўя ў горадзе адзін з самых нізкіх у краіне і складае 2,7 %, аркамя таго ў Будапешце працуюць многія тысячы замежных грамадзян[9].
Гарады-пабрацімы
правіць- Берлін, Германія (1991)
- Вена, Аўстрыя (1990)
- Вільнюс, Літва
- Дублін, Ірландыя (2006)
- Заграб, Харватыя (1994)
- Кошыцы, Славакія
- Лісабон, Партугалія (1992)
- Львоў, Украіна (1993)
- Нью-Ёрк, ЗША (1991)
- Сараева, Боснія і Герцагавіна (1995)
- Стамбул, Турцыя
- Тэль-Авіў, Ізраіль (1989)
- Форт-Уэрт, ЗША (1990)
- Франкфурт, Германія (1990)
Памятныя мясціны
правіцьВядомыя асобы
правіць- Атыла Іожэф
- Рауль Валенберг
- Гары Гудзіні
- Майкл Кёртыс
- Фелікс Зальтэн
- Петэр Надаш
- Ферэнц Надашы
- Ферэнц Пушкаш
- Джордж Сорас
- Джон фон Нейман
- Зольтан Фабры (1917—1994) — кінарэжысёр і сцэнарыст.
- Лізавета Венгерская (1292—1338) — каталіцкая святая.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of Hungary — KSH, 2024. Праверана 23 верасня 2024.
- ↑ The World According to GaWC 2010 Архівавана 11 жніўня 2016.. www.lboro.ac.uk.
- ↑ Online gazdasági újság Архівавана 3 сакавіка 2016.. Portfolio.hu
- ↑ Global MetroMonitor. Brookings Institution
- ↑ STADAT — 6.3.2.1.2. A regisztrált vállalkozások száma — GFO'11 Архівавана 6 мая 2013.. Ksh.hu
- ↑ Budapest City Report 2013 Архівавана 19 красавіка 2014.. Jones Lang LaSalle.
- ↑ Budapest to be CEE Region Headquarters for Chinese Research Institute Архівавана 19 красавіка 2014.. Promote CEE
- ↑ Bachelor, Master and PhD study programs in foreign languages Архівавана 26 кастрычніка 2014.. Budapest Business School
- ↑ Budapest status of employment Архівавана 23 красавіка 2014.. Budapest Public Employment Service Non-profit Company
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будапешт