Бурэбіста
Бурэбі́ста — цар Дакіі ў 82 год да н.э. — 44 год да н.э..
Бурэбіста | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дапікс | ||||||
Пераемнік | Камосікус | ||||||
Нараджэнне | 90-я да н.э. | ||||||
Смерць | 44 да н.э. | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аб’яднанне гета-дакскіх плямёнаў
правіцьУ першай палове I стагоддзя да н.э. гета-дакі дасягнулі высокага ўзроўню развіцця. Адбыўся пераход да новага тыпу гаспадаркі, заснаванай на гандлі. Крэпкія сувязі з грэчаскімі этнасамі спрыялі аб’яднанню плямёнаў. Іншай важнай прычынай стала пагроза заваявання. На поўначы і паўночным захадзе ўзмацняліся кельты. На ўсходзе скіфы, бастарны, сарматы аказвалі ціск на тэрыторыі гетаў. Але найбольш небяспечнымі рабіліся рымляне, якія пасля захопу Грэцыі і Македоніі вельмі блізка падышлі да гета-дакскіх тэрыторый. Усе гэтыя фактары спрыялі аб’яднанню гета-дакскіх плямёнаў пад кіраўніцтвам Бурэбісты. Яго бліжэйшым паплечнікам у кіраванні дзяржавай стаў першасвятар Дэкенэй.
Страбон паведамляе аб лёсе Бурэбісты:
«Бурэбіста, гет, дасягнуў вярхоўнай улады над сваім племенем. Ён здолеў адрадзіць свой народ, абяссілены працяглымі войнамі, і ўзвысіць яго шляхам фізічных практыкаванняў, устрымання і паслушэнства сваім загадам настолькі, што за некалькі гадоў ён заснаваў вялікую дзяржаву і падпарадкаваў гетам большую частку навакольных плямёнаў. Ён стаў абуджаць страх нават у рымлян, паколькі бязбоязна пераходзіў Істр, спусташаючы Ілірыю; спусташаў таксама краіну кельтаў… Каб утрымаць племя ў паслушэнстве, ён звярнуўся за дапамогай да калдуна Дэкенэя, які падарожнічаў па Егіпту і навучыўся даведвацца аб асобных прадвесцях, па якім ён паведамляў волю багоў. Неўзабаве яго абвясцілі богам, як я ўжо згадваў, калі казаў аб Залмоксісе».
Дзяржава Бурэбісты
правіцьАсноўнае ядро новай дзяржавы знаходзілася на поўдні цяперашняй Трансільваніі ў раёне цяперашніх Арэшційскіх гор, добра абароненым натуральнымі пера
шкодамі. Тут таксама знаходзіліся значныя запасы мінеральных рэсурсаў. Ядро дзяржавы было значна ўмацавана. Па сведчанню гісторыкаў, плошча прыкладна ў 150 км² была пераўтворана ў магутную крэпасць, што сведчыць аб цэнтралізацыі ўлады. Пачынаючы з Арэшційскіх гор, улада Бурэбісты распаўсюджвалася на ўсе землі, занятыя гета-дакамі. На ўсходзе тэрыторыя распаўсюджвалася да ракі Паўднёвы Буг. На поўдні Бурэбіста, згодна са Страбонам, учыняў набегі аж да самых межаў рымскай правінцыі Македонія, на паўночным усходзе паспяхова ваяваў з кельтамі і нават з племенем боеў, што жыло на тэрыторыі сучаснай Чэхіі. Страбон таксама паведамляе, што вярхоўным жрацом, прадказальнікам і галоўным саветнікам цара быў нейкі Дэкенэй, якога шанавалі як бога; ён вымусіў дакаў вырубіць вінаградныя лозы і «жыць без віна».
Канец праўлення Бурэбісты
правіцьЗгодна са Страбонам, Бурэбіста быў забіты падчас мяцяжу. Яго, хутчэй за ўсё, арганізавалі арыстакраты, незадаволеныя палітыкай умацавання цэнтралізаванай улады, якую праводзіў Бурэбіста. Але нельга выключаць і версію арганізацыі забойства Рымам. Пасля смерці Бурэбісты дзяржава распалася на 4 часткі.
Гістарычнае значэнне перыяду праўлення Бурэбісты вялікае. Ён здолеў стварыць першую аб’яднаную дзяржаву гета-дакаў, якая распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі жыхарства гэтых плямён. Але створаны ім племянны саюз аказаўся недаўгавечным і не перарос у паўнавартаснае і ўстойлівае дзяржаўнае ўтварэнне. Больш чым праз стагоддзе пасля смерці Бурэбісты яго справу працягнуў Дэцэбал, але канчатковым вынікам яго дзейнасці стала ваенная параза і пераўтварэнне Дакіі ў рымскую правінцыю.
Зноскі
Літаратура
правіць- Н. Урсулеску. История румын. Древний мир. — Кишинёв-Яссы, 1992.
- И. А. Ожог, И. М. Шаров. Краткий курс лекций по истории румын. — Кишинёв, 1992.(недаступная спасылка) Архівавана 22 лютага 2004.
- В. Е. Андрушак, П. А. Бойко, П. П. Бырня. История Республики Молдова с девнейших времён и до наших дней. — Кишинёв, 1998.