Валі́йцы, таксама уэ́льсцы (ад англ.: Welsh), кембры́йцы (лац.: Cambriānae), кі́мры (вал.: Cymry) — кельцкі народ, карэннае насельніцтва Уэльса. Жывуць пераважна ў Вялікабрытаніі, а таксама ў Ірландыі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Аргенціне і г. д. Агульная колькасць (2012 г.) — 1 314 000 чал.[1] Родная мовавалійская.

Валійцы
(Cymry)
Агульная колькасць 1 314 000
Рэгіёны пражывання  Вялікабрытанія — 1199 тыс.

 Аўстралія — 42 тыс.
 Канада — 29 тыс.
 Ірландыя — 8 800
 Аргенціна — 29 тыс.
 ЗША — 3 200

Мова валійская
Рэлігія пратэстантызм
Блізкія этнічныя групы корнуальцы, брэтонцы, мэнцы

Паходжанне

правіць
 
Брыцкія плямёны Уэльса

Насельніцтва Уэльса з'яўляецца найстаражытнейшым на Брытанскіх астравах. Генетыкі прасочваюць продкаў валійцаў да 10 тысячагоддзя да н. э., эпохі заканчэння апошняга ледавіковага перыяда[2].

У 1 тысячагоддзі да н. э. Уэльс занялі кельцкія плямёны брытаў, непасрэдных моўных продкаў сучасных валійцаў. Рымляне называлі наступныя брыцкія плямёны Уэльса — сілурыйцы, дземеты, дзеканглы, ардавікцы і ганганы. У 48 - 78 гг. н. э. яны ўвайшлі ў склад Рымскай Імперыіі. Рымскае валадарства працягвалася да 410 г., пакуль легіянеры не пакінулі Уэльс для абароны іншых рымскіх тэрыторый. Аднак за гэты час адбыліся істотныя змены. Культура мясцовых жыхароў была значна раманізавана. Знік ранейшы падзел на асобныя плямёны.

Пасля зыходу рымскіх салдат Уэльс уваходзіў у склад каралеўстваў брытаў. Тут імкліва распаўсюджвалася хрысціянства. Аднак брыты зведалі націск з боку ірландцаў і германскіх плямёнаў. Ірландцы занялі паўднёвы захад Уэльса, але пазней фактычна ўліліся ў склад валійскага народа. У 577 г. брыты пацярпелі паражэнне ад саксаў, а ў 616 г. — ад караля Нартумбрыі. Уэльс страціў сухапутныя сувязі з Корнуалам і Паўночнай Камбрыяй. Гэта садзейнічала гуртаванню мясцовага насельніцтва супраць адзінай пагрозы з усходу і паступоваму фарміраванню асобнай валійскай мовы і культуры. Упершыню яны былі падрабязна апісаны ў канцы XII ст. Гіральдам з Камбрыі.

У 1282 г. Уэльс канчаткова ўвайшоў у склад Англіі. Большасць мясцовых феадалаў здолела захаваць свае валоданні. У 1485 - 1604 гг. валійская дынастыя Цюдораў кіравала ўсім Англійскім Каралеўствам.

Асаблівасці культуры

правіць
 
Цмок - сімвал Уэльса

Традыцыйна Уэльс падзяляецца на 2 буйныя гаспадарчыя рэгіёны:

Галоўнай галіной сельскай гаспадаркі здаўна была жывёлагадоўля. У паўночным рэгіёне разводзілі пераважна авечак і кароў. На поўдні — авечак, кароў і свінняў. У мінулым даенне кароў лічылася зневажальным заняткам для мужчын. Гэтую працу выконвалі жанчыны. На поўначы, дзе горныя пашы знаходзяцца далёка ад населенных пунктаў, а пастушы занятак разглядаўся як выключна мужчынскі, малака амаль не ўжывалі. Тут развівалася мясная жывёлагадоўля. З-за асаблівасцяў прыродных умоў земляробства мае важнае значэнне толькі на поўдні, дзе вырошчваюць авёс, ячмень, бульбу і розную гародніну.

У сярэднявеччы валійцы славіліся як добрыя кавалі і рудазнаўцы. Пазней найбольш распаўсюджанымі рамёствамі сталі ткацтва, разьбярства, ганчарства, вышыванне і вязанне спіцамі. Да нашага часу распаўсюджаны самаробныя драўляныя "лыжкі для каханых", якія закаханыя хлопцы дораць дзяўчатам. Хаця валійская кераміка вельмі простая і амаль не мае ўпрыгожванняў, гэтае рамяство захавалася ў гарадах. Валійскія ганчары вырабляюць цацкі, а таксама так званыя святочныя гарлачы для піва.

Насельнікі сельскай мясцовасці жывуць пераважна на фермах хутарскога тыпу або ў невялікіх вёсках, пабудаваных вакол касцёлаў. Аднак большасць сучасных валійцаў — гараджане. Старыя валійскія гарады і мястэчкі будавалі ў форме зоркі. У XVIII - XIX стст. узніклі новыя віды паселішчаў — шахцёрскія пасёлкі без выразнай планіроўкі, а таксама буйныя прамысловыя гарады з рашэцістай планіроўкай або пабудаваныя вакол 1 - 2 галоўных вуліц. Для валійцаў характэрныя так званыя доўгія жытлы, дзе жылая хаціна і гаспадарчыя пабудовы аб'яднаны адным дахам. На поўначы распаўсюджаны каменныя і цагляныя пабудовы, складзеныя без раствору. На поўдні — каркасныя.

Народны жаночы строй складаецца з дзвюх спадніц, верхняй і ніжняй, цёмнай кофты з доўгімі рукавамі і белага каптура, які ў мінулым часцяком упрыгожвалі кветкамі. У святы жанчыны апраналі цыліндрычныя капялюшы з доўгімі палямі. Верхнія спадніцы прынята падтыкаць каля таліі, так што добра бачна ніжняя спадніца. Мужчынскі строй уключае скураныя або тканныя штаны, светлую кашулю, яркі гальштук, паласатую камізэльку і капялюш з доўгімі палямі.

У валійцаў не была распаўсюджана кланавая сістэма. Сем'і пераважна нуклеарныя. У XVI ст. распаўсюдзілася сістэма прозвішч, складзеных з імя бацькі і прыставак ап, аб (ад mab, літаральна "сын") і вер (ад verch, літаральна "дачка"). Да XIX ст. гэта традыцыя амаль знікла, але яе адрадзілі літаратары эпохі рамантызму ў дачыненні да гістарычных персанажаў. Спадчына размяркоўваецца пароўну паміж сынамі і дочкамі.

Валійская народная кухня даволі простая — мясныя супы з аўсом і гароднінай, аўсяная каша, тушанае і смажанае мяса, вараная гародніна.

Валійскі фальклор прадстаўлены эпічнымі казаннямі (найбольш вядомы эпас пра кельцкага караля Артура), баладамі, гімнамі. Распаўсюджаны харавыя спевы. Народныя музычныя інструменты — арфа, дуда, жалейка, а таксама арыгінальная валійская скрыпка крыс. Са старажытных часоў ва Уэльсе праводзяцца конкурсныя фестывалі-эйстэдфоды. У наш час, акрамя рэгіянальных эйстэдфодаў, вядомы агульнавалійскі (Eisteddfod Genedlaethol Cymru). Ён святкуецца раз на год. Графствы яго прымаюць па чарзе. Галоўны эйстэдфод суправаджаецца змаганнем бардаў. Пераапранутыя друіды саджаюць пераможца на дубовае крэсла.

Ва Уэльсе толькі каля 10 - 15% насельніцтва размаўляе на валійскай мове. Але яна мае афіцыйны статус.

Рэлігія

правіць

Большасць вернікаў прытрымліваюцца розных плыняў пратэстантызму.

Зноскі

Спасылкі

правіць
  NODES