Вежа Белен
Беленская вежа (парт.: Torre de Belém — «вежа Віфлеема») — умацаванае збудаванне (форт) на востраве ў рацэ Тэжу ў аднайменным раёне Лісабона. Пабудавана ў 1515—1521 гадах у гонар адкрыцця Васка да Гама марскога шляху ў Індыю і служыла па чарзе невялікай абарончай крэпасцю, парахавым складам, турмой і мытняй.
Славутасць | |
Вежа Белен | |
---|---|
парт.: Torre de Belém | |
38°41′29″ пн. ш. 9°12′57″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | мануэліна |
Архітэктар | Франсішку дзі Аруда[d] |
Дата заснавання | 1515 |
Вышыня | 35 м |
Сайт | patrimoniocultural.gov.pt/… |
Аб’ект Сусветнай спадчыны | |
Monastery of the Hieronymites and Tower of Belém in Lisbon (Манастыр іеранімітаў і вежа Белен у Лісабоне) |
|
Спасылка | № 263 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en) |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | iii, vi |
Рэгіён | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Уключэнне | 1983 (7-я сесія) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чатырохпавярховае збудаванне вышынёй 35 метраў з’яўляецца ўзорам мануэлінскага архітэктурнага стылю, характэрнага для Партугаліі эпохі Адраджэння, аднак амаль згубленага цяпер. У XIX стагоддзі помнік стаў аб’ектам цікавасці і гонару партугальскіх рамантыкаў, была здзейснена капітальная рэстаўрацыя. У 1983 годзе вежа і бліжэйшы манастыр іеранімітаў Жыронімуш былі абвешчаны ЮНЕСКА помнікамі Сусветнай культурнай спадчыны. У наш час вежа адкрыта для наведвання.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ а б http://www.wikilovesmonuments.org.pt/
Спасылкі
правіць- Дакументы з сайта Сусветнай спадчыны
- Гісторыя і архітэктура Вежы Белен (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вежа Белен