Гека́та (стар.-грэч.: Ἑκάτη) — старажытнагрэчаская багіня месяцавага святла, асацыяваліся з цемрай, чарадзействам, начнымі мроямі, ростанямі дарог.

Геката
Геката з чорным сабакам
Геката з чорным сабакам
багіня чарадзейства
Міфалогія Старажытнагрэчаская
Сфера ўплыву moonlight[d] і магія
Пол жанчына
Бацька Перс
Маці Астэрыя
Дзеці Crataeis[d], Медэя, Цырцэя[d] і Scylla[d]
У іншых культурах Артэміда, Трывія і Q4421636?
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне

правіць

Згодна старажытнагрэчаскай міфалогіі, Геката была дачкой тытанаў Перса і Астэрыі. Існуюць таксама паданні пра яе паходжанне ад Зеўса і Дземетры. Паколькі ў паэмах Гамера яна не ўзгадваецца, некаторыя даследчыкі лічаць, што культ Гекаты распаўсюдзіўся ў Старажытнай Грэцыі дастаткова позна. Яны сцвярджаюць, што вобраз багіні быў запазычаны з Фракіі або Карыі.

Функцыі

правіць

Геката не ўваходзіла ў шэраг алімпійскіх багоў, аднак выконвала надзвычай важныя даручэнні. Да яе звярталіся Зеўс, Дземетра, Персефона і інш. Яна дапамагла багам-алімпійцам ў змаганні з гігантамі і такім чынам адзіная з тытанаў захавала чароўную ўладу. Па запыту Дземетры Геката спускаецца ў падземны свет, дзе валадарыць Аід, і знаходзіць Персефону.

Як багіня месяцавага святла і цемры Геката была звязана з могілкамі, дзе яе можна бачыць разам з чорным сабакам (чорныя сабакі прыносіліся ёй у ахвяру), алкалоіднымі і ўзбуджальнымі раслінамі (часнык, мандрагора, беладонна і інш.), якімі можа лячыць і атручваць. Звяртацца за дапамогай да Гекаты лічылася не зусім бяспечна, бо яна часам даруе, а часам і адымае. Як багіня магіі, Геката заступалася за Медэю, шанавалася начнымі злодзеямі, юнакамі, згубіўшымі шлях на моры і на сушы. Геката ахоўвала межы, раздарожжы, дзверы, вокны. На ростанях ўсталёўвалі яе выявы з трыма тварамі, што сачылі за парадкам руху.

Функцыі багіні цалкам раскрываюцца ў яе дадатковых імёнах:

  • Геката Апатрапая (Геката Абаронца)
  • Геката Хтонія (літаральна "звязаная з замагільным светам")
  • Геката Каўратропа (Геката Дзіцячая Лекарка)
  • Геката Фосфар (Геката Святланосная)
  • Геката Сацейра (Геката Збавіцельніца)
  • Геката Трыморфія (літаральна "трох паходжанняў, трох твараў")
  • Геката Трыодыя (Геката Ростаняў)

Астраномія

правіць

Старажытныя грэкі называлі днямі Гекаты першыя трое сутак маладога месяца. У наш час, імем Гекаты названа малая планета (100) Геката.

Спасылкі

правіць
  NODES