Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы

(Пасля перасылкі з ГрДУ)

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы — вышэйшая навучальная ўстанова ў Гродна.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
(ГрДУ імя Янкі Купалы)
Выява лагатыпа
Міжнародная назва Yanka Kupala State University of Grodno
Заснаваны 1940
Тып класічны ўніверсітэт
Рэктар Ірына Фёдараўна Кітурка
Студэнты 17 900
Магістратура 272
Аспірантура 160
Дактары 51
Выкладчыкаў 874
Краіна
Размяшчэнне  Беларусь, Гродна
Юрыдычны адрас 230023, Гродна, вул. Ажэшка, 22
Сайт grsu.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ГрДУ імя Янкі Купалы ідзе па шляху фарміравання рэгіянальнага ўніверсітэцкага комплекса, які аб’ядноўвае таксама і ўстановы сярэдняй прафесійнай адукацыі. Так у структуру ўніверсітэта ўваходзяць Ваўкавыскі каледж, Гуманітарны каледж, Тэхналагічны каледж і Лідскі каледж.

Сістэма менеджменту якасці ГрДУ імя Янкі Купалы адпавядае нацыянальным і міжнародным стандартам якасці серыі ISO[1].

Паводле міжнароднага рэйтынгу Webometrics, які штопаўгода састаўляецца паводле аналізу афіцыйных сайтаў устаноў вышэйшай адукацыі, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы сярод беларускіх ВНУ ўжо некалькі год запар займае другое месца (2011)[2]

Гісторыя

правіць

Заснаваны Пастановай № 209 СНК БССР «Аб мерапрыемствах па арганізацыі народнай адукацыі ў заходніх абласцях Беларусі» ад 22 лютага 1940 года як Гродзенскі настаўніцкі інстытут, часам згдаваецца памылковая дата 20 лютага 1940 года[3]. Першым дырэктарам інстытута быў С. Я. Раскін. На двух аддзяленнях — беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры і фізіка-матэматычным — рыхтавалі настаўнікаў 5-7 класаў няпоўнай сярэдняй школы[4]. На першы курс было прынята больш за 100 студэнтаў. Заняткі пачаліся 7 сакавіка 1940 года, некаторыя крыніцы даюць гэту дату як планаваную, а не фактычную дату пачатку заняткаў[5].

У 1941 годзе нацысты акупіравалі горад на наступны дзень пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, знішчылі абсталяванне і навучальныя кабінеты, у памяшканні інстытута арганізавалі шпіталь. 15-тысячны фонд бібліятэкі быў спалены. Многія выкладчыкі і студэнты ваявалі на фронце, удзельнічалі ў партызанскім руху. Пасля вызвалення Гродна ў ліпені 1944 года пачалася падрыхтоўка да адкрыцця інстытута[4].

На аснове распараджэння Савета Народных Камісараў СССР ад 20 кастрычніка 1944 г. Гродзенскі настаўніцкі інстытут быў ператвораны ў педагагічны. Дырэктарам інстытута быў прызначаны М. В. Уласавец. Інстытут у той час меў тры факультэты — фізіка-матэматычны, літаратурны і замежных моў, на першых двух былі арганізаваныя завочныя аддзяленні[4]. Першы выпуск адбыўся ў 1948 годзе.

У жніўні 1949 года на пасаду дырэктара Гродзенскага педагагічнага інстытута быў зацверджаны І. М. Малюкевіч. У 1954—1955 гадах была праведзена рэарганізацыя інстытута. Адкрыўся гістарычны факультэт, прызваны забяспечыць падрыхтоўку настаўнікаў гісторыі. Восенню 1955 годзе інстытут ўзначаліў Дз. С. Маркоўскі, які зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё[4]. У сярэдзіне 1950-х гадоў выкладчык універсітэта Браніслаў Ржэўскі правёў кампанію пісьмовых зваротаў да ўладаў на тэму дыскрымінацыі беларускай мовы. У 1957 годзе інстытуту нададзена імя Янкі Купалы.

У 1964 годзе быў створаны біёлага-хімічны факультэт. У 1969 годзе ў інстытуце арганізавана аспірантура. Першыя наборы ў яе праводзіліся па наступных спецыяльнасцях: «беларуская мова», «гісторыя СССР», « матэматычны аналіз», «дыферэнцыяльныя і інтэгральныя ўраўненні», «методыка выкладання матэматыкі»[4].

У 1973 годзе пасаду рэктара ГПІ заняў А. В. Бадакоў[4]. Да 1978 года завершана выкананне шэрагу мерапрыемстваў, якія дазволілі значна ўдасканаліць навучальна-выхаваўчую і навукова-даследчую дзейнасць навучальнай установы[4].

У 1978 годзе на базе педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы заснаваны Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (ГрДУ), які стаў першым ўніверсітэтам у Заходняй Беларусі . Рэктарам застаўся А. В. Бадакоў. У структуры ўніверсітэта дзейнічалі 5 факультэтаў: матэматычны, фізічны, гістарычны, філалагічны і факультэт педагогікі і методыкі пачатковага навучання. Працаваў факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі з двума аддзяленнямі: будучых педагогаў і будучых даследчыкаў, а таксама факультэт маладых настаўнікаў-стажораў. Дзейнічалі 25 кафедраў і курс грамадзянскай абароны. З 1 верасня пачалі працу дзве новыя кафедры: дыферэнцыяльных ураўненняў і дзяржавы і права. У тым жа годзе пры гістарычным факультэце было адкрытае аддзяленне правазнаўства, на базе якога з 1981 года распачаў сваю працу факультэт правазнаўства[4].

У 1984 годзе аднавіў працу факультэт біялогіі і хіміі. 13 верасня 1988 года пастановай Савета Міністраў БССР па хадайніцтве партыйнай і камсамольскай арганізацыі ўніверсітэта ГрДУ было зноў прысвоена імя Янкі Купалы. У 1989 г. быў адкрыты факультэт фізічнага выхавання, якія рыхтаваў настаўнікаў фізічнага выхавання для агульнаадукацыйных школ, і аддзялення польскай мовы і літаратуры на базе філалагічнага факультэта[4].

У 1990 годзе са складу фізічнага факультэта вылучылася яго вытворчае крыло ў самастойны інжынерны факультэт. У 1991 годзе ва ўніверсітэце адкрываецца факультэт беларускай філалогіі і культуры[4].

Напачатку 1994 года рэктарам прызначаны Леанід Мікалаевіч Ківач. У першай палове 1994 г. ажыццёўлена аб’яднанне і перапрафіляванне факультэтаў: інжынерны і фізічны факультэты аб’ядналіся ў інжынерна-фізічны, аддзяленні правазнаўства і міжнародных адносін — у факультэт права і эканомікі, з філалагічнага факультэта ў самастойны факультэт вылучылася аддзяленне замежных моў. У 1997 г. факультэт права і эканомікі быў рэарганізаваны ў юрыдычны факультэт і факультэт эканомікі і кіравання, а факультэт замежных моў на правах аддзялення ўвайшоў у склад філалагічнага факультэта. У верасні 1997 года рэктарам прызначаны Сяргей Аляксандравіч Маскевіч[4].

У 2001 годзе ў склад універсітэта ўключаны Інстытут паслядыпломнай адукацыі. У перыяд з 2001 па 2006 год у склад ГрДУ былі ўключаныя 4 каледжы: Тэхналагічны, Ваўкавыскі, Лідскі, Гуманітарны[4].

У 2005 годзе рэктарам прызначаны Яўген Аляксеевіч Роўба. Створаны ваенны факультэт, інжынерна-будаўнічы факультэт, факультэт турызму і сэрвісу, факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання, пашырыўся пералік спецыяльнасцяў і спецыялізацый[4].

У верасні 2012 года па загадзе Старшыні Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіры за выданне падручніка «Гродназнаўства» з ўніверсітэта быў звольнены гісторык Андрэй Чарнякевіч[6]. 1 сакавіка 2013 года рэктарам універсітэта прызначаны Андрэй Дзмітрыевіч Кароль. На паседжанні, на якім міністр адукацыі Сяргей Маскевіч прэзентаваў калектыву ГрДУ новапрызначанага рэктара, Шапіра таксама заявіў, што «ва ўніверсітэце шаснаццаць чалавек, якія заклікаюць звергнуць уладу»[7]. Пасля гэтага ў знак пратэсту супраць прэсінгу на выкладчыкаў звольніўся выкладчык юрыдычнага факультэта Ігар Кузьмініч[8].

У сакавіку 2013 года гісторыка Вячаслава Шведа, аўтара ідэі выдання падручніка «Гродназнаўства», яго актыўнага ўкладальніка і рэдактара, звольнілі з пасады загадчыка кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, а 1 красавіка Рада ўніверсітэта не абрала яго на пасаду прафесара па конкурсе. Швед у адказ заявіў, што выбары былі сфальсіфікаваныя, а звальненне з’яўляецца палітычным рашэннем[9].

Пасля звальнення Шведа з’явіліся чуткі аб ліквідацыі Факультэта гісторыі і сацыялогіі[10]. 29 жніўня 2013 года аб’яднаннем Факультэта гісторыі і сацыялогіі, Факультэта турызму і сэрвісу, кафедры журналістыкі і кафедры лінгвістыкі і міжкультурных камунікацый філалагічнага факультэта быў створаны Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму[11]. Таксама ў 2013 годзе аднавіў сваю працу факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі.

У 2013 годзе таксама была звольненая гісторык і культуролаг Вольга Сабалеўская, у 2014 годзе — гісторык Іна Соркіна[12], якая збірала подпісы ў падтрымку Чарнякевіча, Кузьмініч і Шведа[13][14], Сяргей Сноп, гісторыкі Святлана Куль-Сяльверстава і Юлія Юркавец, у 2015 годзе — гісторык і археолаг Генадзь Семянчук, літаратуразнавец Ала Петрушкевіч[12].

Адукацыйны партал універсітэта ў 2014 годзе атрымаў інтэрнэт-прэмію «Tibo» у намінацыі «Адукацыя і навука», а ў 2015 годзе ГрДУ імя Янкі Купалы дамогся другога месца сярод нацыянальных ВНУ ў міжнародным рэйтынгу Webometrics і ўвайшоў у дзесятку лепшых ВНУ беларусі па асноўных паказчыках дзейнасці[4].

У сакавіку 2016 года ўніверсітэт стаў сузаснавальнікам першага ў Беларусі Інавацыйнага медыйнага кластара[4].

1 студзеня 2024 года шляхам аб’яднання інжынерна-будаўнічага факультэта і факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання быў створаны інжынерны факультэт.[15]

Факультэты

правіць

Абвінавачванні ў палітычных рэпрэсіях студэнтаў

правіць

ВНУ абвінавачваецца ў выключэнні студэнтаў з-за палітычных прычын. Паводле рапарту польскага Фонду «Свабода і Дэмакратыя», Сяргей Маскевіч, рэктар універсітэта, выключаў студэнтаў за іх палітычную дзейнасць. Яго наступнік Яўген Роўба запатрэбаваў з-за гэтых самых прычынаў скрэсліць Яўгена Скрабутана[16]. Паводле рапарту, прымала ў гэтым удзел таксама Т. І. Бадюкова, былая прарэктар па справах выхавання ВНУ[17], а Н. А. Карпіцкая, прарэктар па адміністрацыйных справах, дамапагала Бадюковай у пераследзе студэнтаў[18]. У дзеяннях супраць студэнтаў, якія займаліся палітычнай дзейнцасцю, удзельнічаў таксама супрацоўнік уріверсітэта Н. А. Волковіч[19].

Рэктары

правіць

Вядомыя выкладчыкі

правіць

Вядомыя выпускнікі

правіць

Зноскі

  1. Гродненский госуниверситет подтвердил соответствие системы менеджмента качества стандарту ISO // ekonomika.by (руск.) Архівавана 25 кастрычніка 2015.
  2. Вынікі міжнароднага рэйтынга Webometrics за ліпень 2011 года(недаступная спасылка)
  3. Габрусевіч, Крэнь, С. 28
  4. а б в г д е ё ж з і к л м н о Гродненский государственный университет имени Янки Купалы - Гісторыя ўніверсітэта (руск.). www.grsu.by. Праверана 24 лістапада 2023.
  5. Габрусевіч, Крэнь, С. 28.
  6. Шабас працягваецца: у Гродне дацэнта звольнілі за кнігу.
  7. Звольніць Чарнякевіча загадаў асабіста Сямён Шапіра: «Ва ўніверсітэце 16 чалавек, якія заклікаюць звергнуць уладу».
  8. Выкладчык Гродзенскага ўніверсітэта звольніўся ў знак пратэсту: адкрыты ліст Ігара Кузьмініча губернатару Шапіру.
  9. Прафесар Швед выступіў з адкрытым лістом: Маё звальненне — палітычнае
  10. У Гродзенскім універсітэце ліквідуюць бунтарскі гістфак Архівавана 24 верасня 2020.
  11. Факультет истории, коммуникации и туризма: История факультета // Гродненский государственный университет имени Янки Купалы. (руск.)
  12. а б Юбілей прайшоў, а «осадочек» застанецца(недаступная спасылка)
  13. Гісторыка Іну Соркіну чакае звальненне з Гродзенскага ўніверсітэта
  14. «Мяне звольнілі не за прафесійныя якасці, а за грамадзянскую актыўнасць»
  15. https://fbt.grsu.by/index.php/glavnaya/history-fakultet История инженерного факультета
  16. Lista osób odpowiedzialnych za łamanie praw człowieka i represje na Białorusi // Białoruski system... — С. 43.
  17. Lista osób odpowiedzialnych za łamanie praw człowieka i represje na Białorusi // Białoruski system... — С. 41.
  18. Lista osób odpowiedzialnych za łamanie praw człowieka i represje na Białorusi // Białoruski system... — С. 42.
  19. Lista osób odpowiedzialnych za łamanie praw człowieka i represje na Białorusi // Białoruski system... — С. 44.

Літаратура

правіць
  • Университет и его педагоги / под ред. Ю. П. Золотухина. — Гродно : ГрГУ, 2006. — 362 с. ISBN 985-417-833-1.
  • Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы: Гістарычны нарыс / С. А. Габрусевіч, І. П. Крэнь. — Гродна : ГрДУ, 2001. — 174 с. ISBN 985-417-241-4.
  • Основные результаты работы Университета в 2010 году/ под общ. ред. Е. А. Ровбы. — Гродно : ГрГУ, 2011. — 341 с.
  • Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: бібліяграфічны даведнік / пад рэдакцыяй В. М. Чарапіцы. — Гродна: ГрДУ, 1999. — 595 с.

Спасылкі

правіць
  NODES