Грэнландыя

адміністрацыйная адзінка Каралеўства Данія

Грэнландыя (грэнл.: Kalaallit Nunaat, [kalaːɬit nunaːt]; дацк.: Grønland, [ˈɡʁɶnˌlanˀ]) — аўтаномная тэрыторыя ў складзе Даніі, якая знаходзіцца на аднайменным востраве ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна і прылеглых астравах. Мае марскія межы з Канадай на паўночным захадзе. На ўсход ад Грэнландыі размешчана Ісландыя.

Данія Грэнландыя
Kalaallit Nunaat
Герб Грэнландыі
Сцяг Грэнландыі Герб Грэнландыі
Гімн: «Nunarput utoqqarsuanngoravit»
Афіцыйная мова Грэнландская
Сталіца Нук
Найбуйнейшыя гарады Нук, Сісіміўт, Ілулісат, Какарток
Форма кіравання Аўтаномная парламентарная манархія
Каралева
Высокі камісар
Прэм’ер-міністр
Старшыня Інатсісартута
Фрэдэрык Х
Мікаэла Энгель
Кім Кільсэн
Ларс Эміль Ёхансэн
Дзярж. рэлігія Царква Дацкага Народа
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні

2 166 086 км²
83,1
Насельніцтва
• Ацэнка (2017)
Шчыльнасць

55 860[1] чал.
0,026 чал./км²
ІРЧП (2010) 0,786 (высокі) ({{{Месца па ІРЧП}}}-ы)
Этнахаронім Грэнландцы
Валюта Дацкая крона (kr., DKK)
Інтэрнэт-дамен .gl
Код ISO (Alpha-2) GL
Код ISO (Alpha-3) GRL
Тэлефонны код +299
Часавыя паясы -4 — +0

Геаграфія

правіць

Грэнландыя — самы вялікі ў свеце востраў, плошча якога складае больш за 2,1 млн км² (працягласць 2 690 кіламетраў з поўначы на поўдзень). Ён знаходзіцца паміж Атлантычным і Паўночным Ледавітым акіянамі. Адметна, што геаграфічна Грэнландыя з’яўляецца часткай Паўночнай Амерыкі, аднак палітычна і культурна звязана з Еўропай. Вялікая частка супервострава пакрыта льдамі, якія ўтварыліся яшчэ ў апошні ледавіковы перыяд, каля 11 500 гадоў таму. Іх таўшчыня дасягае 3,4 км, больш важкі панцыр толькі ў Арктыкі. Усяго 15,7 % плошчы вострава свабодная ад ільдоў.

Гісторыя

правіць

Упершыню востраў быў выяўлены ісландскім мараком Гунбьёрнам каля 875 года (на бераг не схадзіў). У 982 годзе ісландзец нарвежскага паходжання Эрык Раўда (Руды) зрабіў першае абследаванне вострава і назваў яго Грэнландыяй.

У 983 годзе на поўдні Грэнландыі былі заснаваныя нарманскія (ісландскія) калоніі, якія праіснавалі да XV стагоддзя. У XI стагоддзі насельніцтва Грэнландыі, у тым ліку і карэннае — эскімосы, прыняла хрысціянства (у 1126 годзе ў Грэнландыі заснавана першае біскупства). З 1262 года да пачатку XVIII стагоддзя Грэнландыя фактычна прыналежыла Нарвегіі. У 1721 годзе пачалася каланізацыя вострава Даніяй. У 1744 годзе Данія ўсталявала дзяржаўную манаполію (існавала да 1950 года) на гандаль з Грэнландыяй. У 1814 годзе пры скасаванні дацка-нарвежскай уніі 1380 года Грэнландыя засталася за Даніяй і да 1953 года з’яўлялася яе калоніяй. У 1953 годзе Грэнландыя была абвешчана часткай тэрыторыі Дацкага каралеўства. У красавіку 1940 года, пасля акупацыі Даніі Нямеччынай, урад ЗША заявіў аб распаўсюджванні на Грэнландыю дактрыны Манро. 9 красавіка 1941 года пасланец Даніі ў Вашынгтоне падпісаў з амерыканскім урадам т. зв. дамову аб абароне Грэнландыі (ратыфікавана дацкім Рыгсдагам 16 мая 1945 года). ЗША прыступілі да стварэння на Грэнландыі вайсковых баз. Пасля ўступа Даніі ў НАТА (4 красавіка 1949 года) паміж дацкім і амерыканскім урадамі 27 красавіка 1951 года была падпісана новая дамова, па якой Данія і ЗША ажыццяўляюць сумесную абарону вострава. У 1971 годзе ЗША мелі ў Грэнландыі 2 вайсковыя базы і іншыя вайсковыя аб’екты. У 2019 годзе Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што цікавіўся купляй вострава.

Палітычная структура

правіць

З прыняццем Канстытуцыі Даніі 5 чэрвеня 1953 года Грэнландыя абвешчана раўнапраўнай часткай Каралеўства Данія. Прававы статут Грэнландыі ўсталяваны Законам аб пашырэнні ўнутранай аўтаноміі Грэнландыі, які прыняты Фалькетынгам Даніі 17 лістапада 1978 года і ўхвалены на рэферэндуме ў Грэнландыі 17 студзеня 1979 года.

Форма кiравання — парламенцкая дэмакратыя ў рамках канстытуцыйнай манархіі.

Глава дзяржавы — каралева Даніі, прадстаўленая ў Грэнландыі Вярхоўным камісарам. 2 дэпутата ад Грэнландыі выбіраюцца ў парламент Даніі.

Вышэйшы заканадаўчы орган Грэнландыі — Ландстынг, складаецца з 31 дэпутата, абранага на 4 гады ўсеагульным галасаваннем на аснове прапарцыйнага прадстаўніцтва. Дзейнічае ўсеагульнае выбарчае права. Выбарчыя правы ўяўляюцца з 18 гадоў.

Вышэйшы выканаўчы орган — Ландсстюры (урад) — фарміруецца Ландстынгам на аснове парламенцкай большасці. Прэм’ер-міністр абіраецца Парламентам (звычайна ім становіцца лідар партыі большасці).

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва — 55,9 тысяч чалавек (адзнака на 2017), у тым ліку грэнландцаў (эскімосаў) каля 90 %. У гэты лік не ўключаны персанал ваенных баз ЗША (да 2—4 тыс. чалавек).

Пасля Другой сусветнай вайны у выніку зніжэння смяротнасці (да 8 на 1 000 жыхароў) і рэзкага павелічэння нараджальнасці (да 50 на 1 000 жыхароў) назіраўся хуткі рост насельніцтва (у 1945 годзе ў Грэнландыі пражывала 21 тыс. чалавек, у 1970 годзе — 47 тыс. чалавек).

У 2010 годзе нараджальнасць складала 14,68 на 1 000, смяротнасць — 8,05 на 1 000, эміграцыя з Грэнландыі — 5,99 жыхароў з 1 000. У выніку гадавы прырост насельніцтва складае 0,06 %.

Звыш 9/10 насельніцтва сканцэнтравана на паўднёва-заходнім узбярэжжы Грэнландыі, дзе размешчаны найбольш буйныя населеныя пункты (гарады) — Нук (сталіца, 15 тыс. жыхароў), Какарток, Ілулісат, Сісіміут, Манітсок.

У Грэнландыі з 1 ліпеня 2009 года адзінай афіцыйнай мовай з’яўляецца грэнландская (адна з эскімоскіх моў). Раней другой афіцыйнай мовай з’яўлялася дацкая. Многія жыхары Грэнландыі валодаюць англійскай мовай у якасці трэцяй. Асноўная рэлігія — хрысціянства (лютэранства).

Гарады Грэнландыі

правіць
 
Нук.

Сталіца Грэнландыі — Нук (Гатхоб) — заснавана ў 1728 годзе, лічыцца адным з самых старажытных гарадоў вострава, адміністрацыйным, культурным, палітычным цэнтрам Грэнландыі. У ім пражывае каля 15 000 гараджан. Менавіта тут знаходзіцца Нацыянальны музей Грэнландыі, у якім захоўваюцца разнастайныя экспанаты (ад унікальных эскімоскіх мумій да твораў народнай творчасці) і адзіны на востраве ўніверсітэт.

Горад Какарток (Юліянсхоб), які з’яўляецца цэнтрам паўднёвай тэрыторыі краіны, славіцца адзіным у Грэнландыі фантанам, упрыгожаным меднымі таблічкамі з імёнамі гарадскіх жыхароў і вядомай скульптурай «Камень і чалавек». Какарток лічыцца самым прыгожым з гарадоў Грэнландыі. Даведацца больш аб прыкладным творчасці мясцовых жыхароў можна наведаўшы музей гэтага горада.

Горад Упернавік — самая паўночная паромная прыстань вострава Грэнландыі. На думку мясцовых жыхароў, не пабываўшы ў гэтым горадзе, немагчыма даведацца, што такое сапраўдны холад — гадовая тэмпература тутэйшых месцаў не перавышае 5 градусаў. І, вядома, тут ёсць свой музей, які захоўвае вялікую калекцыю гарпуноў і каякаў усіх відаў.

Эканоміка

правіць

Асноўныя артыкулы даходаў вострава — субсідыі дацкага ўрада (штогадовыя датацыі складаюць каля 600 мільёнаў долараў — палова гадавога бюджэту Грэнландыі), а таксама экспарт рыбы і крэветак. Змяненне клімату, выкліканае павышэннем тэмпературы ў водах Атлантычнага акіяна, дазваляе вырошчваць на востраве сельскагаспадарчую прадукцыю. Земляробства ў Грэнландыі пакуль распаўсюджана толькі на самым поўдні. Тут знаходзіцца ўчастак у 40 гектараў, на якім вырошчваюць бульбу і капусту. Агародніну саджаюць у маі, а збіраюць ураджай у кастрычніку. Некаторым аграрыям удалося вырасціць бабы, гарох, зеляніну і нават клубніцы. Але асноўнай крыніцай даходу для мясцовага насельніцтва, з’яўляецца паляванне і рыбалоўства. На востраве жывуць белыя мядзведзі, на іх палююць дзеля футра, а таксама жоўці і тлушчу, з якіх вырабляюць лекавыя прэпараты. Акрамя таго, у гэтым раёне вялікая колькасць прамысловай рыбы.

У Грэнландыі засяроджаны адны з найбуйнейшых у свеце радовішчаў рэдказямельных металаў, уключаючы неадым, празеадым, дыспрозій і тэрбій, а таксама ўран і пабочныя прадукты цынку. Кампанія «Greenland Mіnerals» пачала працаваць на паўднёва-заходнім паўвостраве Грэнландыі ў 2007 годзе для распрацоўкі рудніка. Упершыню запасы нафтавай сыравіны на востраве былі выяўленыя ў 2010 годзе, а ў 2018 годзе амерыканскія інжынеры выявілі на шэльфе значныя запасы, прыкладна 50 мільярдаў бараляў. Паколькі Грэнландыя дзякуючы раставанню ледавікоў падымаецца з-пад вады, багатыя радовішчы стануць больш даступныя[2].

Зноскі

Спасылкі

правіць
  NODES