У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Густ — здольнасць чалавека да распазнавання, разумення і ацэнкі прыгожага і пачварнага ў з'явах рэчаіснасці і творах мастацтва. Густ уяўляе сабой вынік працяглага гістарычнага развіцця.

У эстэтыцы да 19 стагоддзя ішлі спрэчкі, якую прыроду мае густ: рацыянальную або ірацыянальную, грунтуецца ён на розуме або на пачуцці, з'яўляецца прыроджанай або здольнасцю ад выхавання, мае ўсеагульнае або індывідуальнае значэнне. У Францыі катэгорыя густу атрымала рацыяналістычнае рашэнне ў творах Н. Буало, Ш. Бата, Ш. Мантэск'ё, Вальтэра і інш. Пачынаючы з Буало, які знаходзіўся пад уплывам рацыяналістычнае філасофіі Дэкарта, асновай густу лічыцца вывучэнне твораў старажытнасці, а яго галоўнымі прыкметамі - праўдападабенства, разумнасць, яснасць. У англійскай эстэтыцы 17-18 стст. паняцце густу набыло не толькі эстэтычны, але і маральны сэнс: згодна з А. Шэфтсберы і Г. Хамам, сапраўдны густ абумоўлены не розумам і ведамі, а характарам, гарманічнай ўраўнаважанасцю ў чалавеку розных афектаў. Густ праяўляецца не ў прытрымліванні абмежавальных правілаў, а ў пачуцці праўды, у адпаведнасці праўдзе, прыродзе. Англійскія філосафы Ф. Хатчасан, а затым Э. Бёрк сцвярджалі усеагульнасць эстэтычнага густ, якое мае месца ў супольнасці псіхафізіялагічнае арганізацыі ўсіх людзей. Д. Юм акцэнтаваў суб'ектыўнасць густу.

Гл. таксама

правіць
  NODES