Дакія, Дакійскае каралеўства — краіна дакаў, гістарычны рэгіён у Цэнтральна-усходняй Еўропе, абмежаваны на поўначы Карпатамі, на поўдні Дунаем, на захадзе ракой Цісай, на ўсходзе Днястром, што сёння ва ўсходняй Малдове.

Гістарычная дзяржава
Дакійскае каралеўства
Дакійскі цмок
Дакійскі цмок
 >
 >
82 да н.э. — 106

Сталіца
Грашовая адзінка Coson[d]
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гістарычная тэрыторыя такім чынам адпавядае ў асноўным межам сучаснай Румыніі і Малдовы, таксама часткам Венгрыі, Балгарыі і Украіны. Сталіцай Дакіі быў горад Сармізегетуза, асноўным насельніцтвам лічацца фракійцы.

Этымалогія

правіць

У грэчаскіх крыніцах Дакія была вядома пад назвай Гета, пад назвай Дакус сустракалася ў рымскіх дакументах. Страбон сцвярджаў, што арыгінальнай назвай Дакіі было слова «daoi», якое можна параўнаць з магчымым фрыгійскім роднасным словам «daos», якое перакладаецца як «воўк». Гэтая здагадка пацвярджаецца такім фактам, што на сцяге Дакіі выява цмока мае галаву ваўка.

Гісторыя

правіць

Каралеўства Дакія існавала ўжо ў 2 ст. да н.э. Кіраўніцтва караля Аролеса было адзначана частымі канфліктамі з бастарнамі і рымлянамі (112 год да н.э., 109 год да н.э., 74 год да н.э.), што вельмі моцна паслабляла Дакію.

Пад кіраўніцтвам Бурэбісты, які цалкам рэарганізаваў войска і падняў маральны дух людзей, Дакія дасягнула свайго тэрытарыяльнага максімума. Бастарны і боі былі заваяваныя, нават грэчаскія гарады Ольвія і Апалонія на Чорным моры прызналі ўладу Дакіі. Пасля смерці Бурэбісты каралеўства было падзелена на чатыры (або пяць) частак пры асобных кіраўніках.

Пры каралі Дэцэбале, Дакія была заваяваная рымлянамі (106), якія зрабілі яе адной з сваіх правінцый. Аднак дакі не былі цалкам падпарадкаваныя, у пазнейшыя часы, яны неаднаразова рабілі набегі на рымскія гарады ў вобласці Мезія. Рымская Дакія праіснавала да III стагоддзя.

Рэлігія

правіць

Дакі верылі ў неўміручасць душы, і разглядалі смерць як пераход у іншае існаванне. Іх галоўны святар меў значную ўладу і ўплыў як прадстаўнік вышэйшага бажаства Залмоксіса. Галоўны святар быў таксама галоўным дараднікам караля. Акрамя Залмоксіса, дакі верылі ў іншых багоў, такіх як Гебелейзіс і Бендзіда.

Гл. таксама

правіць
  NODES