Двуххвосткі, вілахвосткі (Diplura) — атрад членістаногіх. Раней разглядаўся як атрад (клас) першаснабяскрылых насякомых.

Двуххвосткі

Campodea staphilinus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Diplura Börner, 1904

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  99228
NCBI  29997
EOL  7106
FW  177842

Апісанне

правіць

Цела даўжынёю 2—8 мм, зрэдку да 50 мм, прадаўгаватае, малочна-белае, жаўтаватае, густа ўкрытае валаскамі. Галава круглаватая з доўгімі шматчленікавымі антэнамі; ротавыя часткі грызучыя. 3 пары ног. На заднім канцы цела парныя, як вілы, адросткі (адсюль назва).

Арэал і экалогія

правіць

Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных абласцях. Жывуць у глебе, лясным подсціле, мурашніках, гнілой драўніне, пад камянямі. На Беларусі дадзеныя пра фаўну адсутнічаюць, вядомыя тры віды[1] — найбольш частыя кампадэя стафілінападобная (Campodea staphylinus) і клешчахвост звычайны (Catajapyx confusus). Пераважна драпежнікі (жывяцца дробнымі членістаногімі). Развіццё без пераўтварэння, лічынкі і дарослыя шмат разоў ліняюць.

Сістэматыка

правіць

Адрозніваюць 10 сямействаў, каля 40 родаў, 600 відаў.

Сямействы:

Зноскі

Літаратура

правіць
  NODES