Дзясны
Дзясны (лац.: Gingiva) — слізістая абалонка, якая пакрывае альвеалярны адростак верхняй сківіцы і альвеалярную частку ніжняй сківіцы і ахоплівае зубы ў вобласці шыйкі. З клінічнага і фізіялагічнага пункту гледжання ў дзясне адрозніваюць міжзубны (дзясенны) сасочак, краявую дзясну або дзясенны край (свабодная частка), альвеалярную дзясну (прымацаваная частка) і рухомую дзясну.