Дэні Вільнёў
Дэні Вільнёў (фр.: Denis Villeneuve; нар. 3 кастрычніка 1967) — франка-канадскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Выхадзец з колаў незалежнага кіно, у 2010-я ён зняў шэраг паспяховых трылераў («Палонніцы», «Забойца», «Вораг»), а з канца 2010-х перайшоў да жанру навуковай фантастыкі («Прыбыццё», «Бягун па лязе 2049», «Дзюна»), у якім дамогся найбольшай вядомасці. Нават у сваіх позніх, буйнабюджэтных праектах Вільнёў працягвае выкарыстоўваць прыёмы медытатыўнага незалежнага кіно, і гэты стыль прынёс яму павагу ад кінакрытыкаў і нямала ўзнагарод.
Дэні Вільнёў | |
---|---|
фр.: Denis Villeneuve | |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1967[1][2] (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Саламэ Вільнёў[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар |
Узнагароды |
Прэмія генерал-губернатара па выканальніцкіх відах мастацтва і мультымедыя[d] (2011) Прэмія Х’юга (2017) Academy of Canadian Cinema and Television Award for Best Achievement in Direction[d] (2001) Academy of Canadian Cinema and Television Award for Best Achievement in Direction[d] (2010) Academy of Canadian Cinema and Television Award for Best Achievement in Direction[d] (2011) honorary doctor of the Université du Québec à Montréal[d] (2017) |
IMDb | ID 0898288 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У пачатку кар’еры ён выйграў маладзёжны кінаконкурс «Радыё-Канада» ў 1990—1991 гадах. Тройчы заваёўваў найвышэйшую нацыянальную кінапрэмію Канады «Джыні» за найлепшую рэжысуру: «Вір» (2000), «Палітэх» (2010) і «Пажары» (2011). У 2010 годзе яго фільм «Пажары» прадстаўляў Канаду на 83-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове». У студзені 2011 года Дэні Вільнёў быў уключаны ў спіс 10 самых шматабяцальных маладых рэжысёраў на думку штотыднёвіка Variety.
Зноскі
- ↑ Denis Villeneuve // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
- ↑ Denis Villeneuve // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.thecanadianencyclopedia.ca/en/article/denis-villeneuve Праверана 30 снежня 2020.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.