Жалеза
Жалеза (лац.: Ferrum) Fe — хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 26. Бліскучы серабрыста-белы метал.
| |||||
Вонкавы від простага рэчыва | |||||
---|---|---|---|---|---|
Уласцівасці атама | |||||
Імя, сімвал, нумар | Жалеза / Ferrum (Fe), 26 | ||||
Атамная маса (малярная маса) |
55,847(2)[1] а. а. м. (г/моль) | ||||
Электронная канфігурацыя | [Ar] 3d6 4s2 | ||||
Радыус атама | 126 пм | ||||
Хімічныя ўласцівасці | |||||
Кавалентны радыус | 117 пм | ||||
Радыус іона | (+3e) 64 (+2e) 74 пм | ||||
Электраадмоўнасць | 1,83 (шкала Полінга) | ||||
Электродны патэнцыял |
Fe←Fe3+ −0,04 В Fe←Fe2+ −0,44 В |
||||
Ступені акіслення | 6, 3, 2, 0 | ||||
Тэрмадынамічныя ўласцівасці простага рэчыва | |||||
Шчыльнасць (пры з. у.) | 7,874 г/см³ | ||||
Тэмпература плаўлення | 1812 K (1538,85 °C) | ||||
Тэмпература кіпення | 3134 K | ||||
Малярная цеплаёмістасць | 25,14[2] Дж/(K·моль) | ||||
Малярны аб'ём | 7,1 см³/моль | ||||
Крышталічная рашотка простага рэчыва | |||||
Структура рашоткі | кубічная аб'ёмнацэнтраваная | ||||
Параметры рашоткі | 2,866 Å | ||||
Тэмпература Дэбая | 460 K | ||||
Іншыя характарыстыкі | |||||
Цеплаправоднасць | (300 K) 80,4 Вт/(м·К) |
Прыродныя крыніцы
правіцьАдзін з найбольш распаўсюджаных у прыродзе элементаў — па ўтрыманню ў зямной кары (4,65% па масе) саступае толькі кіслароду, крэмнію і алюмінію. Мільярды тон жалеза па ўсім свеце сканцэнтраваныя ў выглядзе радовішчаў, прыдатных для прамысловай распрацоўкі. Найбольшыя запасы руд жалеза — у былым СССР: Расіі, Украіне, Казахстане; а таксама ў ЗША, КНР, Індыі, Аўстраліі, Канадзе, Бразіліі, ФРГ, Францыі, Іспаніі і інш.
Прымяненне
правіцьВыкарыстоўваецца пераважна для атрымання разнастайных сплаваў, важнейшыя з якіх — сталь і чыгун. Гл. таксама: чорныя металы.
Зноскі
- ↑ Michael E. Wieser, Norman Holden, Tyler B. Coplen, John K. Böhlke, Michael Berglund, Willi A. Brand, Paul De Bièvre, Manfred Gröning, Robert D. Loss, Juris Meija, Takafumi Hirata, Thomas Prohaska, Ronny Schoenberg, Glenda O’Connor, Thomas Walczyk, Shige Yoneda, Xiang‑Kun Zhu. Atomic weights of the elements 2011 (IUPAC Technical Report)(англ.) // Pure and Applied Chemistry. — 2013. — Т. 85. — № 5. — С. 1047-1078. — ISSN 0033-4545. — DOI:10.1351/PAC-REP-13-03-02
- ↑ Химическая энциклопедия: в 5 тт. / Редкол.: Кнунянц И. Л. (гл. ред.). — М.: Советская энциклопедия, 1990. — Т. 2. — С. 140. — 671 с. — 100 000 экз.