Заходні Саян
Захо́дні Сая́н[1] — горная сістэма працягласцю 650 км у паўднёвай частцы Сібіры.
Заходні Саян | |
---|---|
Краіна | |
Даўжыня | 650 км |
Шырыня | 80 — 200 км |
Найвышэйшая вяршыня | Кызыл-Тайга |
Найвышэйшы пункт | 3121 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абмяжоўваецца з захаду Шапшальскім хрыбтом Усходняга Алтая і Абаканскім хрыбтом Кузнецкага Алатау. Цягнецца ў шыротным кірунку паласой, паступова звужаецца з 200 да 80 км, ад вярхоўяў ракі Абакан да стыку з хрыбтамі Усходняга Саяна ў вярхоўях рэк Казыр, Уда і Кіжы-Хем. З поўначы да Заходняга Саян прымыкае Мінусінская катлавіна, а з поўдня — Тувінская катлавіна.
У сістэме Заходняга Саяна Алашскае плато[2].
Крыніцы
правіць- ↑ БелЭн 1998.
- ↑ Ала́шскае плато́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 229.
Літаратура
правіць- Захо́дні Сая́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 17. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- За́падный Сая́н // Т. 9. Евклид — Ибсен. — М. : Советская энциклопедия, 1972. — С. 344. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- За́падный Сая́н // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 229—230. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- За́падный Сая́н // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 176. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.