Каала, або сумчаты мядзведзь (Phascolarctos cinereus) — від сысуноў атрада Двухразцовыя, адзіны від сямейства каал.

Каала
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phascolarctos cinereus Goldfuss, 1817

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552677
NCBI  38626
EOL  128425
FW  234486

Гісторыя віда

правіць

Гэта старажытнае сямейства сумчатых, роднаснае вамбатам, дасягала найбольшай разнастайнасці ў алігацэне, 34-24 млн гадоў таму, калі, мяркуючы па выкапнёвых парэштках, налічвалася не менш 18 відаў сумчатых мядзведзяў. Сярод іх меўся такі гігант, як квінслендскі каала (Koalemus), які важыў паўтоны. Сучасны каала (Phascolarctos cinereus), мяркуюць, з’явіўся 15 млн гадоў таму.

Знешні выгляд

правіць

Каала — невялікі звер шчыльнага целаскладу: даўжыня яго цела 60-82 см; вага ад 5 да 16 кг. Хвост вельмі кароткі, звонку незаўважны. Галава вялікая і шырокая, са сплошчаным «тварам». Вушы буйныя, скругленыя, пакрытыя густой поўсцю. Вочы маленькія. Спінка носа без валасоў, чорная. Ёсць шчочныя мяхі.

Валасяное покрыва ў каалы густое і мяккае, трывалае; на спіне афарбоўка змяняецца ад светла-шэрай да цёмна-шэрай, часам рудая ці чырванаватая, чэрава больш светлае.

Канечнасці каалы прыстасаваныя да караскання — вялікі і ўказальны пальцы пярэдніх і задніх канечнасцяў супрацьпастаўленыя астатнім, што дазваляе зверу абхопліваць галіны дрэў. Кіпцюры моцныя і вострыя, здольныя вытрымліваць вагу жывёлы.

Вывадковая сумка развітая, адкрываецца назад.

Распаўсюджанне

правіць

Эндэмік Аўстраліі. Пашырана на ўсходзе мацерыка. Жыве ў кронах эўкаліптавых лясоў.

У 2019 годзе ў Аўстралійскім фондзе каал заявілі, што ў Аўстраліі засталося не больш за 80 тысяч каал, назваўшы гэты від «функцыянальна» вымерлым. Гэта азначае, што папуляцыя скарацілася настолькі, што больш не ўплывае на навакольнае асяроддзе[1][2].

Каалы выміраюць з-за наступстваў, выкліканых зменай клімату. Павышэнне тэмпературы выклікае хвалі цяпла, якія забіваюць тысячы каал у выніку абязводжвання. Гэты від таксама моцна пацярпеў ад абязлесення.

Гэтых жывёл даволі складана выявіць, таму эксперты ўсё яшчэ не могуць назваць іх дакладную колькасць у розных аўстралійскіх штатах. Калі не прыняць захадаў па іх абароне, іх папуляцыя можа крытычна скараціцца і яны не змогуць рэпрадуктаваць новае патомства. Для некаторых папуляцый каля гарадоў ужо характэрны імбрыдынг — скрыжаванне блізкароднасных асобін[1][2].

Асаблівасці біялогіі

правіць

Корміцца лісцем эўкаліптаў.

Актыўны ноччу. Трымаецца паасобна або невялікімі групамі. Сталы самец мае гарэм.

Народжанае дзіцяня застаецца ў сумцы да 6 месяцаў.

Зноскі

Літаратура

правіць
  NODES
todo 1