Кажаны
Кажаны (Microchiroptera) — падатрад рукакрылых, які аб’ядноўвае большую частку відаў гэтага атрада. Адрозніваюць 20 сямействаў, больш за 800 відаў.
Кажаны | |||||||||||||||||||||||||||||||
Ілюстрацыя з кнігі Эрнста Гекеля «Kunstformen der Natur», 1904 | |||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
Microchiroptera Dobson, 1875 | |||||||||||||||||||||||||||||||
Сямействы | |||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДаўжыня цела да 14 см. Пярэднія канечнасці ў выглядзе скурыстых крылаў. Зубы дробныя, вострыя. Зрок развіты слаба. Арыентуюцца ў прасторы з дапамогай рэхалакацыі. Гетэратэрмныя (у перыяд спакою тэмпература цела залежыць ад тэмпературы асяроддзя). Ва ўмовах умеранага і халоднага клімату зімой упадаюць у спячку, некаторыя мігрыруюць.
Пашырэнне
правіцьПашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках; на Беларусі 15 відаў, найбольш пашыраны вячэрніца рыжая, начніца вадзяная, начніца вусатая, вушан звычайны, нетапыр-карлік і кажан двухколерны. Селяцца ў пячорах, дуплах дрэў, на гарышчах. Утвараюць калоніі.
Асаблівасці біялогіі
правіцьБольшасць насякомаедныя. Нараджаюць 1—2 дзіцяняці. Жывуць 15—20 гадоў[1].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Самусенка Э. Рукакрылыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Ляту́чы мы́шы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 445. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Летучие мыши // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Биологический энциклопедический словарь. / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Бабаев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл. — М.: Сов. Энциклопедия, 1986. (руск.)
Спасылкі
правіць- Кацярына Цітова Летучие мыши — полезные животные, а не «инкубаторы болезней» (руск.) // Выдавецкі дом «Звязда»