Казеін
Казеі́н[1] (лац.: caseus — сыр) — складаны бялок, які ўтвараецца з папярэдніка казеіну — казеінагену пры стварожванні малака пад дзеяннем пратэялітычных ферментаў.
Казеін | |
Агульныя | |
---|---|
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
Рэг. нумар EINECS | 232-555-1 |
З’яўляецца асноўным бялком малака, утрыманне ў каровіным малацэ ў перыяд лактацыі 2,8—3,5 % па масе (сыроватачных бялкоў 0,5 %). Для параўнання: бялкі ранняга груднога малака жанчыны ўтрымліваюць 70 % сыроватачнага бялку і 30 % казеіну, а ў каровіным малацэ гэтыя суадносіны зусім іншыя — 18 % сыроватачнага бялку і 82 % казеіну.
Прысутнічае ў малацэ ў несвабодным выглядзе — у казеінаце кальцыю. Складае асноўную масу тварагу. Ужываецца ў вытворчасці фарбаў, клеяў, пластмас, штучных харчовых прадуктаў. Па структуры адносіцца да фосфапратэінаў (утрымлівае фасфатную групу), які выконвае функцыю назапашвання ў малацэ млекакормячых. Склад казеіну малака, па Камайлю і Мілану: С — 55,24 %, Н — 8,26, N — 16,70, а па Чытэндэну і Пейнтэру: С — 53,30, H — 7,07, N — 15, 91, S — 0,82, P — 0,87.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Казеі́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 425—426. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Казеи́н // Т. 11. Италия — Кваркуш. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 178. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
правіць- Казеин // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
- Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)