Каланіялізм — сістэма панавання групы прамыслова развітых краін (метраполій) над астатнім светам у XVI—XX стагоддзях. Каланіяльная палітыка — гэта палітыка эксплуатацыі з дапамогай ваеннага, палітычнага і эканамічнага прымусу народаў, краін і тэрыторый пераважна з іншанацыянальным насельніцтвам, як правіла, эканамічна менш развітых.

Каланізацыя свету 1492—2008

Злом каланіяльнай сістэмы (дэкаланізацыя) адбыўся ў другой палове XX стагоддзя з набыццём незалежнасці Індыяй і шэрагам афрыканскіх краін. Але і ў посткаланіяльны перыяд развітыя заходнія краіны захоўваюць сваё эканамічнае (а часам і палітычнае) панаванне над многімі краінамі Трэцяга свету (неакаланіялізм).

The Times у пачатку ХХ ст. іранізавала, што ёсць тры тыпы каланіяльнай імперыі: «Англійская, якая заключаецца ў стварэнні калоній з каланістамі; нямецкая, якая збірае каланістаў без калоній; французская, якая стварае калоніі без каланістаў». Гісторыкі часта адрознівалі розныя катэгорыі каланіялізму, якія перакрываюцца па змесце, але ў цэлым фармуюць тыпы каланіялізму: пасяленчы, эксплуатацыйны, сурагатны, унутраны, нацыянальны і гандлёвы.[крыніца?]

Пасяленчы — засяленне насельніцтвам метраполіі зямель калоніі. Сурагатны — засяленне ў калонію іншых народаў для замацавання чужых зямель пад уладай адміністрацыі метраполіі (напр. ірландцы, індусы, негры ў Брытанскай імперыі, ці немцы, беларусы, украінцы ў Расійскай). Эксплуатацыйны — стварэнне няроўных рамачных умоў (ад культурнага дамінавання да законаў і вайсковага кантролю) паміж метраполіяй і калоніяй для выцягванне максімуму прыродных рэсурсаў, эканамічных і сацыяльных капіталаў на карысць кіруючай эліты метраполіі. Унутраны мае 2 аспекты: Добры — стварэнне сеткі камунікацый і засваенне людскімі пасяленнямі тэрыторыі ўнутры ўласнай дзяржавы. Кепскі — сістэма няроўных адносін паміж сталіцай і правінцыяй, калі рэсурсы перыферыі высмоктваюцца ў сталіцу. Нацыянальны — змяшэнне пасяленчага і ўнутранага каланіялізму — калі пасяленцы і каланіяльная адміністрацыя, а потым мясцовыя і цэнтральныя палітыкі, ствараюць асобную палітычную самасвядомасць у людзей, якія спачатку належаць да культуры і этнасу мітраполіі. Напрыклад, Тайвань у Кітаі, французскія вест-ідыйскія і ціхаакіянскія астравы, Канада ці Аўстралія. Гандлёвы каланіялізм — сітуацыя XIX — пачатку XX ст. — калі заходнія краіны праломвалі ізаляцыянісцкія памкненні іншых дзяржаў і прымушалі іх уключацца ў сваю сістэму сусветнага гандлю на сваіх умовах, прыклад Опіумныя войны ў Кітаі.[крыніца?]

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць
  NODES