Капейка
Капейка — разменная манета ў Азербайджане (гяпік), Беларусі, Прыднястроўі, Расіі і ва Украіне.
Гісторыя
правіцьЗ’яўленне
правіцьКапейка з’явілася ў Маскоўскай дзяржаве пасля грашовай рэформы Алены Глінскай. Гэтая дробная манета стала разменнай манетай у адносінах да рубля.
Першыя капейкі чаканіліся са срэбра, кожная важыла 0,48 грамаў. Манеты мелі няправільную форму, выраблялася «як патрапіла» (без адзінага стандарту) і былі вельмі нязручныя ў звароце. Пры здзяйсненні буйных пакупак даводзілася пералічваць горы манет.
Пятру I гэта вельмі не падабалася, ён грэбліва выказваўся аб такіх капейках як аб «сярэбраных блохах». Таму была падрыхтавана грашовая рэформа, пасля якой капейка і прыняла набліжаную да сучаснай форму.
Імператарскія капейкі
правіцьУ 1704 годзе была выраблена першая манета наміналам 1 капейка, якая была па аплатных уласцівасцях падобная да сучаснай, калі 1 капейка роўная 1/100 рубля. Для вырабу выкарыстоўвалася не срэбра, а медны сплаў.
Увод капейкавай манеты пазначыў пераход грашовай сістэмы Расійскай Імперыі да дзесятковай сістэмы злічэння. Далей манеты-капейкі выпускаліся пры ўсіх расійскіх імператарах.
Акупацыйная капейка Германскай імперыі
правіцьУ перыяд Першай сусветнай вайны для выкарыстання на акупаваных усходніх тэрыторыях Германскай імперыяй былі выпушчаны германскі ўсходні рубель і капейка. Мяжа абарачэння гэтых грошай пашыралася на ўсход па меры прасоўвання германскіх войск. Былі ў звароце, у тым ліку, і на тэрыторыі Заходняй Беларусі.
Капейка выканана з жалеза, а не з больш каштоўнай для ваюючай дзяржавы медзі. На вонкавым баку ёсць надпіс, які перакладаецца як «Ведамства вярхоўнага галоўнакамандуючага ўсходніх зямель». Намінал і год выпуску на абароце ўпісаны ў абрысы Жалезнага Крыжа.
На акупаваных землях Расійскай імперыі хапала ранейшых грошай, але кайзеру было жыццёва важна паставіць мясцовую эканоміку пад свой кантроль[1].
Савецкі перыяд
правіцьУ Савецкім саюзе манеты выпускаліся Дзяржаўным банкам СССР з моманту яго стварэння ў 1923 годзе і да моманту распаду СССР у 1991 годзе. За гэты час манеты некалькі разоў мянялі знешні выгляд, склад наміналаў, а таксама метал, з якога іх выраблялі.
Постсавецкі час
правіцьКапейка захавалася і ў сучасных грашовых сістэмах Беларусі (як 0,01 беларускага рубля), Украіны (як 0,01 грыўні) і некаторых іншых краін.
2 верасня 2024 года Нацыянальны банк Украіны ініцыяваў змену назвы разменных манет з «капейка» на «шаг » для аднаўлення гістарычнай справядлівасці, садзейнічання дэрусіфікацыі і адраджэння нацыянальных традыцый Украіны. Вярхоўная Рада Украіны мусіць прыняць рашэнне пра ўвядзенне ў абарачэнне новай манеты.[2][3]
Капейкі ў банкнотах
правіцьЧасам выпускаліся не манеты-капейкі, а банкноты: у Расійскай імперыі, Латвійскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспубліцы (1919—1920), Беларусі (1992), а таксама іншымі эмітэнтамі (напрыклад, трэст «Арктыквугаль» на Шпіцбергене, 1961).
Зноскі
- ↑ Гісторыя капейкі
- ↑ Відновлення історичної справедливості: Національний банк ініціює зміну назви монети "копійка" на "шаг" (укр.). Національний банк України. Праверана 2 верасня 2024.
- ↑ Свобода, Радіо (2024-09-02). "«Символ московської окупації»: Нацбанк пропонує змінити назву «копійка» на «шаг»". Радіо Свобода(укр.). Праверана 2024-09-02.