Карбюратар — прылада ў сістэме сілкавання карбюратарных рухавікоў унутранага згарання, прызначаная для змешвання (карбюрацыі, фр. Carburation) бензіну і паветра, стварэння гаручай сумесі і рэгулявання яе расходу. У цяперашні час карбюратарныя сістэмы падачы паліва выцясняюцца інжэктарнымі.

Схема карбюратара
Карбюратар Weber

Будова

правіць

Паплаўковы карбюратар складаецца з паплаўковай і змясіцельнай камер. Змясіцельная камера ўяўляе сабой трубу, якая ўверсе пераходзіць у паветраны фільтр, а ўнізе -- ва ўпускны трубаправод. Упускны трубаправод аддзяляецца ад карбюратара дросельнай заслонкай. Паветраны фільтр аддзяляецца ад карбюратара паветранай заслонкай. Унутры карбюратара ёсць механізмы:

  • галоўная дазіравальная сістэма
  • эканамайзер
  • насос-паскарыцель
  • сістэма халастога ходу

Літаратура

правіць
  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.64

Спасылкі

правіць
  NODES
web 1