Карналіт
Карналі́т[1] — мінерал, падвойная соль хларыду калію і хларыду магнію KCl·MgCl2·6H2O.
Карналіт | |
---|---|
Формула | KCl·MgCl2·6H2O |
Сінгонія | Рамбічная (планаксіянальная) |
Колер | Блакітны, бясколерны, жоўты, белы, чырвоны |
Колер рысы | Белая |
Бляск | Тлусты (нязыркі) |
Празрыстасць | Празрысты, які прасвечвае |
Цвёрдасць | 2,5 |
Злом | ракавісты |
Шчыльнасць | 1,6 г/см³ |
Крышталізуецца ў рамбічнай сістэме, рэдка сустракаецца ў крышталях, часцей сустракаецца ў суцэльных масах. Цвёрдасць — 2,5 па шкале Моаса, шчыльнасць — 1,6 г/см ³. Па паходжанні хемагенны. Гіграскапічны.
Выкарыстоўваецца як сыравіна для вытворчасці магнію, а магній у сваю чаргу неабходны для вытворчасці стратэгічнага прадукту — тытану. Рудаўтваральны мінерал калійных солей.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Карналі́т // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 80. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Карналли́т // Т. 11. Италия — Кваркуш. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 445. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
правіць- Карналіт у базе webmineral.com (англ.)