Кеблавік
Кеблавік[1] (ісл.: Keflavík) — горад на паўвостраве Рэйк’янес у паўднёва-заходняй Ісландыі.
Горад
Кеблавік
Keflavík
| ||||||||||||||
Насельніцтва — 8169 жыхароў (2007). З 1994 года горад уваходзіць у адзіны муніцыпалітэт Рэйк’янесбайр, дзе жыве 13 256 чалавек (2007).
Кеблавік знаходзіцца ў 30 км на захад ад сталіцы краіны Рэйк’явіка (па аўтадарозе — каля 50 км), у горадзе ёсць гавань, паблізу горада — аднайменны міжнародны аэрапорт. Да 2006 года ў горадзе знаходзіўся штаб Узброеных сіл Ісландыі.
Паселішча было заснаванна ў XVI стагоддзі і працяглы час асновай эканомікі было рыбалоўства.
Са спартыўных каманд горада вядомы «Футбольны клуб Кеблавік», чатырохкратны чэмпіён Ісландыі па футболу, вядомы па выступленні ў еўракубках.
Зноскі
- ↑ Напісанне Кеблавік паводле карты да арт. Ісландыя. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кеблавік