Кіч, кітч (ням.: Kitsch — таннасць, безгустоўнасць) — стэрэатыпнае псеўдамастацтва, у якім асноўная ўвага надаецца экстравагантнасці вонкавага аблічча, крыклівасці яго элементаў. Як элемент масавай культуры — кропка максімальнага адыходу ад элементарных эстэтычных каштоўнасцяў і адначасова — адна з найбольш агрэсіўных праяў тэндэнцый прымітывізацыі і бульварызацыі ў папулярным мастацтве.

Садовых гномаў часцяком разглядаюць як кіч.

Паняцце ўзнікла ў XIX стагоддзі ў Германіі. Для кіча ўласцівая імітацыя форм, звязаных у масавай свядомасці з прэстыжнымі формамі культуры, фабрыкацыя прымітыўнай, разлічанай на вонкавы эфект пачуццёва-прыемнай прыгажосці. Існуе ў бальшыні галін культуры, але найбольшае пашырэнне атрымаў у жывапісе (напрыклад, «салонны» жывапіс), літаратуры (бульварная літаратура), эстраднай музыцы і розных формах бытавога аздаблення [1].

З 1960-х гадоў элементы кіча выкарыстоўваюць поп-арт і некаторыя кірункі постмадэрнізму[1].

Зноскі

  1. а б БелЭн 1999, с. 313.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  NODES