Люк Мантанье
Люк Антуан Мантанье (фр.: Luc Antoine Montagnier; 18 жніўня 1932[1][2][…], Шабры[d], Францыя[5][6][…] — 8 лютага 2022[3][4][…], Нёі-сюр-Сен, Францыя[7][8]) — французскі вірусолаг, кавалер ордэна Ганаровага легіёна, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі 2008 года, якую ён падзяліў з Харальдам цур Хаузенам і Франсуазай Барэ-Сінусі. Разам з Барэ-Сінусі адкрыў ў 1983 годзе рэтравірус ВІЧ, які выклікае сіндром набытага імуннага дэфіцыту ў чалавека.
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 18 жніўня 1932 года ў горадзе Шабры каля Тура ў сям’і бухгалтара. Яго бацька быў энтузіястам навукі і па выхадных займаўся эксперыментаваннямі ў склепе ўласнага дома. Мантанье скончыў каледж Шатэеро і ў 1953 годзе скончыў Універсітэт Пуацье, дзе атрымаў эквівалент бакалаўра ў натуральных навуках. Праз два гады ён скончыў Універсітэт Парыжа са ступенню магістра. Затым ён працаваў асістэнтам на факультэце навук у Сарбоне і выкладаў на кафедры фізіялогіі, дзе ў 1960 годзе абараніў дысертацыю. У тым жа годзе Мантанье атрымаў пасаду ў Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў (CNRS), але вырашыў паехаць у Вялікабрытанію на навуковую стажыроўку, дзе працаваў тры з паловай гады ў Карсхэлтане.
Разам з Сандэрсам Мантанье вывучаў вірусную РНК і выявіў, што ў выніку рэплікацыі адналанцуговай РНК можа ўтварацца двухланцуговая. Гэта з’яўляецца неабходным крокам у наступнай адваротнай транскрыпцыі і ўтварэнні ДНК, што дазваляе вірусу ўбудоўвацца ў генны матэрыял клеткі гаспадара. Гэта з’явілася важным адкрыццём вірусалогіі таго часу.
З 1963 па 1965 Мантанье працаваў у Інстытуце вірусалогіі ў Глазга (Шатландыя) з Янам Мак-Ферсанам, дзе ў 1964 годзе выявіў, што агар, гелепадобны эктракт з чырвоных водарасцей, з’яўляецца выдатным субстратам для культывавання ракавых клетак. Гэтая методыка стала класічнай у даследаваннях анкагенаў і клетачнай трансфармацыі.
У 1965—1972 гадах Мантанье быў дырэктарам лабараторыі ў Інстытуце радыя (цяпер Інстытут Кюры). У 1972 годзе ён заснаваў і стаў дырэктарам аддзела віруснай анкалогіі ў Інстытуце Пастэра.
Асноўным навуковым напрамкам Мантанье стала даследаванне рэтравірусаў як патэнцыйнай прычыны развіцця рака. Рэтравірусы, якія ўтрымліваюць сваю генетычную інфармацыю ў выглядзе РНК, утрымліваюць фермент зваротную транскрыптазу, якая сінтэзуе ДНК з РНК. Гэта дазваляе вірусу ўбудоўвацца ў клетку гаспадара, але для ўласнага размнажэння вірус прымушае клетку гаспадара праліферыроваць, выклікаючы ўтварэнне злаякаснай пухліны. Акрамя гэтага, Мантанье ў супрацоўніцтве з Эдвардам дэ Меерам і Жаклін дэ Меер вылучыў іРНК інтэрферону, які з’яўляецца першым процівірусным бар’ерам арганізма. У далейшым гэта дазволіла пракланаваць гены інтэрферонаў і атрымаць іх у колькасцi, дастатковай для іх даследавання.
У 1983 годзе Мантанье і калегі апублікавалі працу, у якой расшыфравалі новы вірус, названы імі LAV («вірус, асацыяваны з лімфадэнапатыяй»), пазней названы HIV (ВІЧ). За гэта Мантанье і яго калега Барэ-Сінусі ў 2008 годзе атрымалі Нобелеўскую прэмію па медыцыне. Аднак гэта прысуджэнне выклікала рознагалоссі ў навуковай супольнасці, бо адначасова і незалежна з французскай групай вірус быў адкрыты амерыканцам Робертам Гало.
Памёр 8 лютага 2022 года[26].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж NNDB — 2002.
- ↑ а б Luc Montagnier // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Le professeur Luc Montagnier est mort / D. Alfon — 2022. — 139959 экз. — ISSN 0335-1793; 1766-0556; 2262-4767 Праверана 10 лютага 2022.
- ↑ а б Cousin M. Le professeur Luc Montagnier, prix Nobel de médecine, est décédé — Schibsted, 2022. — ISSN 1632-1022 Праверана 10 лютага 2022.
- ↑ а б https://www.knaw.nl/en/awards/laureaten-en/dr-a-h-heinekenprijs-voor-de-geneeskunde/luc-montagnier-1933-frankrijk
- ↑ а б http://www.prnewswire.com/news-releases/nobel-prize-winner-to-address-cam-medical-conference-in-virginia-146817865.html
- ↑ а б Le professeur Luc Montagnier est mort — 2022. Праверана 10 лютага 2022.
- ↑ а б Fichier des personnes décédées mirror Праверана 13 сакавіка 2022.
- ↑ https://www.francesoir.fr/societe-sante/hommage-au-pr-montagnier
- ↑ http://www.nytimes.com/1992/07/22/world/doctors-find-aids-like-disease-without-hiv-virus-is-growing.html
- ↑ http://www.nytimes.com/2012/03/12/world/asia/12iht-educlede12.html?pagewanted=all
- ↑ а б https://www.washingtonpost.com/local/obituaries/nobel-laureate-luc-montagnier-dead/2022/02/10/e317c046-b6d5-11e8-94eb-3bd52dfe917b_story.html
- ↑ а б в https://elpais.com/diario/2008/10/12/sociedad/1223762403_850215.html
- ↑ а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ https://www.ladepeche.fr/2021/11/29/lepidemie-de-sida-en-dix-dates-cles-9959498.php
- ↑ Нацыянальны цэнтр навуковых даследаванняў — 1939.
- ↑ https://www.thelancet.com/journals/lancet/article/PIIS0140-6736(22)00829-7/fulltext
- ↑ а б https://www.lanouvellerepublique.fr/chatellerault/chatellerault-le-college-descartes-sera-reconstruit
- ↑ www.academie-sciences.fr
- ↑ https://members.euro-acad.eu/#memberList
- ↑ people.embo.org
- ↑ www.ae-info.org
- ↑ https://acamedbai.org.ar/2017/integrantes/
- ↑ https://www.academie-medecine.fr/communique-commun-des-academies-de-medecine-et-de-pharmacie-sur-les-propos-de-luc-montagnier-sur-les-vaccinations/
- ↑ https://www.lhistoire.fr/le-comité-audin-les-intellectuels-contre-la-torture-en-algérie
- ↑ Во Франции умер нобелевский лауреат Люк Монтанье, открывший ВИЧ