Магалістан, Магулістан, Магалістанскае ханства — цюркская дзяржава ў 14-16 стагоддзях на тэрыторыі сучасных Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана і Таджыкістана. Заснавана ў 1340-я гады нашчадкам Чынгісхана Таглук-Цімурам пасля распаду Джагатайскага (Чагатайскага) улуса. Напачатку ўключаў яго ўсходнюю частку (Усходні Туркестан, Сямірэчча і Паўднёвую Сібір), у 1360-61 гадах да Магалістана далучаны і Маверанахр (адпаў пасля смерці Таглук-Цімура ў 1363 годзе). Як незалежная дзяржава Магалістан існаваў да 1570-х гадоў на тэрыторыі Усходняга Туркестана. Часам тэрмін «Магалістан» выкарыстоўваюць для вызначэння Усходняга Туркестана.

Гістарычная дзяржава
Магалістан
перс.: مغولستان
1347 — 1570

Сталіца
Мова(ы) Middle Mongolian[d] і чагатайская мова
Рэлігія іслам
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літаратура

правіць
  NODES