Маладзечна

горад у Беларусі

Маладзе́чна[3] (трансліт.: Maladziečna) — горад у Мінскай вобласці Беларусі на рацэ Уша, адміністрацыйны цэнтр Маладзечанскага раёна. За 73 км на паўночны захад ад Мінска. Насельніцтва — 89 068 чал. (2024)[4].

Горад
Маладзечна
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
16 снежня 1388
Горад з
Плошча
  • 30 км²
Вышыня цэнтра
161 м[1] і 159 м[1]
Насельніцтва
  • 89 068 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1773
Паштовыя індэксы
222301, 222302, 222303, 222304, 222305, 222306, 222307 і 222310
Аўтамабільны код
5
СААТА
6238501000
Афіцыйны сайт
Маладзечна на карце Беларусі ±
Маладзечна (Беларусь)
Маладзечна
Маладзечна (Мінская вобласць)
Маладзечна

Назва Маладзечна ад назвы прытока ракі Уша ракі Маладзечанкі (*Маладзечны, *Маладзечні), на якой адпачатна паселішча паўстала.

Адпачатная балцкая назва ракі звязаная з літоўскім maldas, meldas «трыснёг», ад якога літоўскія гідронімы тыпу Mald-upis, Maldenis[5]. Падобным чынам утвораная гібрыдная (балцкі корань з пазнейшым афармленнем) назва сожскай рачулкі Стабачна (< *Стабка < *Stabė «Каменная»).

Менш імаверна, што назва горада ўтварылася ад словаў «маладзец» (у значэнні — дзяцюк, ваяр княжацкай дружыны[6]), «малады», «малодшы» або ад спалучэння даўніх словаў «мала» і «надэчыць», што азначае «малазмяшчальнае месца».

Гісторыя

правіць

У раёне Маладзечна ў бронзавым веку (XI тысячагоддзе да н. э. — VII стагоддзе да н. э.) жылі плямёны культуры шнуравой керамікі.

Насельнікі займаліся жывёлагадоўляй і земляробствам, хоць больш старадаўнія заняткі — паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва — таксама займалі значнае месца у іх гаспадарчай дзейнасці.

Наступная стадыя ў развіцці насельніцтва рэгіёна — культура штрыхаванай керамікі. Жыллём для насельнікаў служылі хаты слупавой канструкцыі[7].

На захадзе ад Маладзечна ў пачатку II тысячагоддзя спынілася ўмоўная мяжа паміж старалітоўскай племянной тэрыторыяй і тэрыторыяй, якую ў выніку экспансіі (імаверна пры Брачыславе) кантралявалі крывічы[8]. Пра гэта сведчаць тапонімы каля Маладзечна тыпу Палачаны, Гарадзілава (ад імя тыпу *Гарадзіла). Пазней адбылася літоўская палітычная (і часткова дэмаграфічная, у выглядзе перасялення літоўскага баярства) экспансія ў адваротным кірунку, пра гэта сведчыць суцэльная прастора тапонімаў, вытворных ад балцка-літоўскіх імёнаў, ажно да Менску (непасрэдна ля Маладзечна — Цівідаўка і Насілава, ад імёнаў тыпу Ti-vydas, Nasilà).

Першы пісьмовы ўспамін Маладзечна ў прысяжным лісце князя ноўгарад-северскага Дзмітрыя Альгердавіча каралю Ягайлу і датуецца 16 снежня 1388 года[9][10]. З 1413 года мясцовасць у складзе Віленскага ваяводства.

У XV ст. каля сутокаў Маладачанкі і Ушы (на яе правым забалочаным беразе) пабудавалі драўляны замак, які неаднаразова цярпеў ад пажараў (у 1519 двойчы, у 1533 годзе) і быў зруйнаваны ў XVIII ст.

Цэнтр намесніцтва, у 1500 годзе згадваецца намеснік маладзечанскі Іван Кошка, акольнічы смаленскі. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў, Маладзечна ўвайшло ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1567 годзе тут праходзілі папярэднія перамовы прадстаўнікоў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага датычна ўмоў Люблінскай уніі[9]. У канцы XVI ст. Маладзечна сярод 20 найбуйнейшых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага на тэрыторыі сучаснай Беларусі[9]. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Заслаўскіх, Мсціслаўскіх, Сангушкаў, Агінскіх і інш.

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у 1708 годзе Маладзечна пэўны час займалі шведскія войскі. У 1757 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў мястэчку прывілей на гандаль. У 1758 годзе ўладальнік паселішча Міхал Казімір Агінскі збудаваў тут касцёл Св. Казіміра, пры якім з 1762 года дзейнічаў кляштар трынітарыяў (скасаваны расійскімі ўладамі ў 1831)[11].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Маладзечна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай, з 1847 Віленскай губерні. У вайну 1812 года 4 снежня каля мястэчка расійскія войскі разбілі ар’ергард французскай арміі маршала Віктора.

Падчас вызваленчага паўстання 1830—1831 гадоў, 14 красавіка 1831 года атрад Міхала Ходзькі пры падтрымцы местачкоўцаў выбіў расійскі гарнізон з Маладзечна. Аднак ужо 22 красавіка 1831 года царскія карнікі занялі паселішча, пачалі дзейнічаць ваенна-палявыя суды над паўстанцамі. У 1864 годзе для русіфікацыі краю расійскія ўлады адкрылі настаўніцкую семінарыю, выкладанне ў ёй вялося рускай мовай пад наглядам Маскоўскага патрыярхату. У 1873 годзе будова Лібава-Роменскай чыгункі спрыяла пераўтварэнню невялікага мястэчка ў чыгуначны вузел.

У Першую сусветную вайну Маладзечна з восені 1915 года апынулася ў прыфрантавой паласе. Тут дыслацыраваліся часці расійскай 10-й арміі Заходняга фронту, размяшчаўся яе штаб, пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года выдавалася армейская газета «Бюллетень военно-революционного комитета 10-й армии». У сакавіку 1917 года быў створаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З 23 сакавіка па 13 красавіка 1917 года тут праходзіў 1-ы з’езд 10-й арміі. У гарнізоннай пякарні, дзе працавала 60 салдат і 140 вольнанаёмных рабочых, у ліпені 1917 года створана першая бальшавіцкая арганізацыя.

Савецкая ўлада ўстаноўлена 7 (20) лістапада 1917 года. З 18 лютага 1918 года Маладзечна акупіравана германскімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 18 снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б)Б горад у складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года Маладзечна занята польскімі войскамі.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Маладзечна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе было самастойнай гмінай Вілейскага павета Віленскага ваяводства. З 1927 года — цэнтр Маладзечанскага павета, а 26 красавіка 1929 года атрымала статус горада[12][13]. З 1922 па 1939 гады на тэрыторыі фальварка Гелянова (з 1929 года ў складзе горада) размяшчаўся гарнізон 86-га пяхотнага палка Войска Польскага.

У 1939 годзе Маладзечна ўвайшло ў БССР, у 1940 годзе горад стаў цэнтрам раёна Вілейскай вобласці. Імёны людзей, звязаных з Маладзечнам, ёсць у спісах ахвяр катынскага расстрэла, так, былі забіты падпаручнік Стэфан Чапурно[14][15], лекар 12-га дывізіёна 19-га палка ў Маладзечна, падпаручнік запасу Тадэвуш Ставіньскі[14][16], чыноўнік падатковага ведамства ў Маладзечне, паручнік пяхоты Антоні Дэрвіньскі, які нарадзіўся ў Маладзечне[17], паручнік Вацлаў Лужынскі, выпускнік мясцовай гімназіі[14][16]. Загінулі таксама вайскоўцы ды паліцыянты, якія ў розныя часы служылі ў Маладзечне, напрыклад капітан пяхоты Чэслаў Жэшатарскі[18].

У 1940 годзе ў Маладзечне адкрылася педагагічнае вучылішча, таксама на гэты час у горадзе працавалі 2 клубы, бібліятэка, бальніца, 2 аптэкі. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

З 20 верасня 1944 года горад стаў адміністрацыйным цэнтрам Маладзечанскай вобласці. 20 студзеня 1960 года пасля скасавання Маладзечанскай вобласці ўвайшоў у склад Мінскай вобласці.[19]

28 чэрвеня 1958 года створана Маладзечанскае музычнае вучылішча, якое 1 верасня 2011 года перайменавана ва УА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага».

 
Гербы Маладзечна
 
Герб Маладзечна 1988—1999

17 сакавіка 1988 года зацверджаны першы герб Маладзечна[20]. Аўтары герба: доктар гістарычных навук, краязнаўца, археолаг, дырэктар краязнаўчага музея Генадзь Каханоўскі (1936—1994) і мастак Юрый Герасіменка-Жызнеўскі (1948—1997).

У пачатку 1990-х гадоў старшыня Маладзечанскага гарвыканкама Генадзь Дзмітрыевіч Карпенка правеў самую буйную кампанію па дэсаветызацыі тапанімікі ў Рэспубліцы Беларусь.[19] Так, 25 красавіка 1993 года на цэнтральнай плошчы Маладзечна ў прысутнасці некалькіх тысяч гараджан адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі». Раней па ініцыятыве настаўніка Лявона Цімохіна і дырэктара завода жалезабетонных вырабаў Мікалая Івашкевіча з Салаўкоў прывезлі камень, які стаў асновай для помніка. Пасля пры падрыхтоўцы да «Дажынак» помнік перанеслі ў Зялёны Гарадок — гістарычны раён горада побач з гарадскім паркам, затым далей у парк.[21]

3 мая 1991 года першым намеснікам старшыні Маладзечанскага гарвыканкама прызначаны Віктар Іосіфавіч Ганчар.

18 сакавіка 1997 года ў горадзе адбылася ўрачыстая кансекрацыя новага касцёла Св. Іосіфа[22].

21 снежня 1999 года зацверджаны новы герб Маладзечна (аўтары герба: А. А. Шпунт і мастак І. А. Шпунт)[23].

17 кастрычніка 2002 года адкрыты Палац культуры (ДУ «Палац культуры г. Маладзечна»).

31 мая 2005 года адбылося аб’яднанне Маладзечанскага раёна і горада Маладзечна ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Маладзечанскі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Маладзечна[24].

У 2011 годзе ў горадзе прайшоў фестываль «Дажынкі-2011».

21 кастрычніка 2011 года адкрыты Лядовы палац з аквапаркам (Спартыўна-забаўляльны цэнтр ДУ «Мінская абласная комплексная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа „Алімпік-2011“»).

У 2013 годзе ў межы горада ўключаныя некаторыя вуліцы вёскі Рагазы, частка тэрыторыі Цюрлёўскага сельсавета[25].

10 сакавіка 2017 года адбылася акцыя пратэсту (каля 1000 чалавек) названая як «Марш недармаедаў» ці «Марш раззлаваных беларусаў». Людзі сабраліся на цэнтральнай плошчы і пасля мітынгу прайшлі маршам да будынка падатковай інспекцыі. Пратэставалі супраць так званага «дэкрэта аб дармаедстве» і «падатку на беспрацоўных» (Дэкрэта прэзідэнта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства») і іншых дзеянняў уладаў. Гучалі лозунгі: «Нет декрету № 3 — Лукашенко уходи», «Баста», «Ганьба», «Жыве Беларусь» і іншыя.[26][27][28][29]

13 ліпеня 2019 года адбылося адкрыццё «Вуліцы стрыт-фуда» («Завулак ката Францыска») на міні-рынку па вул. Ф. Скарыны. На дзень адкрыцця працавалі 12 павільёнаў ежы, прастора для выстаў і вулічных выступаў. Лічыцца мясцовай славутасцю.[30][31][32][33][34][35]

19 мая 2020 года адменены Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2020» у сувязі з пагрозай распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі COVID-19. Фестываль у Маладзечне ў 1993 годзе заснаваны па ініцыятыве Генадзя Карпенкі. З 1993 па 1996 праводзіўся штогод, пасля раз у два гады. З 2011 года зноў праводзіўся штогод, ажно да 2020.[36][37]

31 ліпеня 2020 года кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Святлана Ціханоўская разам з Веранікай Цапкала і Марыяй Калеснікавай падчас перадвыбарчага мітынгу на гарадскім стадыёне сабралі па розных ацэнках ад 3 да 5 тысяч жыхароў.[38][39][40][41][42][43][44]

9—11 жніўня 2020 года на цэнтральнай плошчы сабралася да 2 тысяч жыхароў, якія пратэставалі супраць фальсіфікацый на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, што сканчалася жорсткімі сілавымі разгонамі і затрыманнямі (арыштамі) да 80-90 чалавек штодня, часта з збіццём і катаваннямі пасля і суправаджалася поўным адключэннем інтэрнэту ўсімі правайдэрамі каля трох сутак. 13-22 жніўня прысутнасць супрацоўнікаў сілавых структур у горадзе практычна не назіралася. 16 жніўня адбылася найбольш масавая за ўсю гісторыю пратэстная акцыя на цэнтральнай плошчы горада — па розных ацэнках ад 5 да 7 тысяч жыхароў. З 23 жніўня сілавікі пачалі з’яўляцца падчас акцый пратэсту на цэнтральнай плошчы і ў іншых раёнах горада, затрымліваць пратэстуючых супраць гвалту і фальсіфікацый на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — распачаліся масавыя палітычныя рэпрэсіі.

17 снежня 2020 года начальнік Маладзечанскага РАУС палкоўнік міліцыі Вадзім Сяргеевіч Прыгара дададзены ў санкцыйны спіс Еўрасаюза, Вялікабрытаніі і ЗША з-за ўдзелу ў арганізацыі масавых палітычных рэпрэсій і «падрыву дэмакратыі» ў Беларусі.[45][46][47][48][49][50][51][52]

19 ліпеня 2021 года сілавікі прыйшлі з ператрусам у рэдакцыю маладзечанскай «Рэгіянальнай газеты», была канфіскавана тэхніка. Ператрус прайшоў і ў галоўрэда выдання Аляксандра Манцэвіча, пасля яго з жонкай павезлі на допыт, пасля чаго адпусцілі[53][54][55][56]. 22 ліпеня 2021 года «Рэгіянальная газета» спыніла выпуск друкаванай версіі выдання па незалежных ад рэдакцыі прычынах[57][58][59], а 20 студзеня 2022 года інфармацыйную прадукцыю сайта і тэлеграм-канала «Рэгіянальнай газеты» суд Маладзечанскага раёна прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі.

15 кастрычніка 2021 года судом ліквідавана Рэспубліканскае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «NSNL» (РМГА «Некст Стоп — Нью Лайф»), дзякуючы якому ў Маладзечне з’явілася «Вуліца стрыт-фуда» («Завулак ката Францыска»). Арганізацыя была заснавана ў 1989 годзе, а ў Маладзечне пачала дзейнічаць ад 2019 года. Сябры NSNL займаліся актывізмам-урбанізмам, праблемамі інклюзіі, правоў чалавека, гендара. Ліквідацыя найбольш імаверна адбылася ў рамках «зачысткі» КДБ Беларусі грамадскіх арганізацый, якія фармавалі грамадзянскую супольнасць Беларусі.[60][61][62]

15 сакавіка 2022 года аднавіла працу Маладзечанская цэнтральная бібліятэка імя М. Багдановіча пасля васьмігадовага рамонту.[63]

У верасні 2022 года закрыты рэчавы рынак, які працаваў больш за 20 гадоў з канца 1990-х (ТАА «Маладзечанскі кірмаш», дырэктар Святлана Пузянкова на момант закрыцця).[64]

5 ліпеня 2022 пасля рэканструкцыі адкрыты футбольны комплекс «Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 4 горада Маладзечна».[65]

15 сакавіка 2023 года затрымалі 64-гадовага заснавальніка і галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча, завялі крымінальную справу, пасля перавялі ў следчы ізалятар, відавочна ў межах палітычных рэпрэсій, скіраваных супраць незалежных СМІ ў Беларусі. Праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітычным вязнем.[66][67][68][69][70][71][72][73]

9-10 чэрвеня 2023 адбыўся ХХII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2023».[74][75][76]

15 ліпеня 2023 адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка ЗАГСа ў цэнтры Маладзечна з удзелам міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі і старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксандра Турчына. У будынку ЗАГСа размясцілася таксама служба «Адно акно».[77][78]

4-14 жніўня 2023 года ў Маладзечне праведзены гульні па пляжным валейболе ў рамках II Гульняў краін СНД 2023.[79][80] Гульні мелі вельмі нізкую папулярнасць сярод жыхароў Беларусі, нягледзячы на магчымасць бясплатнага наведвання і прымус бюджэтнікаў як гледачоў.[81]

25 верасня 2023 года старшыню Маладзечанскага райвыканкама Горлава Юрыя Мікалаевіча вызваліў ад пасады Лукашэнка і прызначыў сваім памочнікам — інспектарам па Гомельскай вобласці.[82][83]

3 лістапада 2023 года вынесены прысуд галоўнаму рэдактару «Рэгіянальнай газеты» і палітвязню Аляксандру Манцэвічу — 4 гады калоніі і штраф у памеры 400 базавых велічынь, што складае 14 800 рублёў (~4500$). Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса. Крымінальную справу вёў суддзя Аляксей Іршын, дзяржабвінавачанне падтрымліваў памочнік пракурора Аляксандр Марцінчык.[84][85][86][87][88]

4 студзеня 2024 года старшынёй Маладзечанскага райвыканкама стаў Павел Валянцінавіч Губко, упершыню за многія гады Лукашэнка прызначыў на гэту пасаду ўраджэнца Маладзечанскага раёна.[89][90][91][92]

Кіраўнікі горада

правіць
Маладзечанскі гарвыканкам
Маладзечанскі райвыканкам (з 2005 года аб’яднаны з гарвыканкамам)

Насельніцтва

правіць
  • 1501 год — 882 чал.;
  • 1623 год — 1000 чал.;
  • 1850 год — 1330 чал.;
  • 1861 год — 746 чал.;
  • 1897 год — 2393 чал.;
  • 1921 год — 1997 чал.;
  • 1929 год — 5991 чал.;
  • 1931 год — 5964 чал.;
  • 1939 год — 6600 чал.;
  • 1941 год — 9500 чал.;
  • 1944 год — 4750 чал.;
  • 1959 год — 28 384 чал.;
  • 1970 год — 50 413 чал.;
  • 1972 год — 56 100 чал.[96];
  • 1978 год — 58 000 чал.;
  • 1978 год — 68 000 чал.;
  • 1979 год — 72 612 чал.;
  • 1989 год — 91 726 чал.;
  • 1991 год — 93 500 чал.;
  • 1995 год — 98 100 чал.[96];
  • 1996 год — 96 600 чал.;
  • 2004 год — 98 384 чал.;
  • 2006 год — 98 514 чал.;
  • 2007 год — 98 432 чал.;
  • 2008 год — 98 415 чал.;
  • 2009 год — 94 282 чал.[97];
  • 2010 год — 94 195 чал.[98];
  • 2011 год — 93 885 чал.[98];
  • 2012 год — 93 736 чал.[99];
  • 2013 год — 93 802 чал.[100];
  • 2014 год — 94 155 чал.[101];
  • 2015 год — 94 686 чал.[102];
  • 2016 год — 94 922 чал.[103];
  • 2017 год — 95 233 чал.[104];
  • 2018 год — 95 011 чал.;
  • 2019 год — 92 136 чал.;
  • 2020 год — 91 719 чал.;
  • 2021 год — 91 063 чал.;
  • 2022 год — 90 136 чал.;
  • 2023 год — 89 268 чал.[105];
  • 2024 год — 89 068 чал.[106]

Геаграфія

правіць

У Маладзечне вылучаюцца мікрараёны: Залінейны, Старое Месца, Парашкі (ЗПМ), 11-ы, 10-ы, 6-ы, 1-ы, 2-і, 3-і, 4-ы, Цэнтральны, Гелянова, Здземелева, Паўднёвы (Рагазы).

Эканоміка

правіць

Прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі, лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.

Вузел чыгунак на Мінск, Полацк, Вільнюс, Ліду і аўтадарог на Мінск, Вільнюс, курортны пасёлак Нарач.

Гасцініца «Маладзечна», знаходзіцца побач цэнтральнай плошчы, за 10 хвілін хады ад чыгуначнага вакзала і аўтавакзала.[107].

У 1970 годзе пачаў працу завод сілавых паўправадніковых вентыляў (з 1994 года — ААТ «Электрамодуль»)[108].

У 1984 годзе пачаў працу завод парашковай металургіі (з 1991 года ВРУП «Маладзечанскі завод парашковай металургіі»)[109][110].

У 1980 годзе арганізаваны Маладзечанскі завод лёгкіх металаканструкцый праз зліццё двух заводаў: металаканструкцый і лёгкіх металаканструкцый. Першы ўведзены ў эксплуатацыю ў 1968 годзе, другі — у 1978 годзе[111].

У 1989 годзе створана беларуска-германскае вытворчае сумеснае прадпрыемства «Мiнскi мэблевы цэнтр» (СП «ММЦ» ТАА) — мэблевая фабрыка па вытворчасці корпуснай мэблі з масіву[112][113][114].

У 2006 годзе адбылося поўнае спыненне вытворчай дзейнасці і пачаўся працэс ліквідацыі (банкруцтва) РУП «Маладзечанская фабрыка музычных інструментаў»[115].

У 2012 годзе пачаў працу завод вагавымяральнага абсталявання (ЗАТ «ЗВА»)[116][117][118].

Адукацыя

правіць

У Маладзечне 14 сярэдніх школ, мастацкая школа, 6 вучылішч, у т.л. медыцынскае і музычнае, політэхнічны каледж, гандлёва-эканамічны каледж, 4 публічныя бібліятэкі.

СШ № 8

правіць

Сярэдняя навучальная ўстанова па адрасе вуліца Касманаўтаў-3. Упершыню пра будаўніцтва школы згадана на жнівеньскай нарадзе настаўнікаў Маладзечна ў 1963/1964 навучальным годзе. Школа будавалася на новай вуліцы з сакавіка 1965 года, за красавік узведзены 2-гі паверх, у маі — трэці, пачалося будаўніцтва майстэрняў, актавай і спартыўнай залаў. Адкрыццё школы адбылося 1 верасня 1965 года[119], установа атрымала ганаровае імя Юрыя Гагарына. Першы дырэктар — Уладзімір Цітавіч Каралькоў, першыя намеснікі дырэктара — Ілья Раманавіч Салавейчык, Пётр Пятровіч Валынец і Уладзімір Іосіфавіч Нічыпаровіч.[120]

Сярод выпускнікоў школы: Андрэй Віталевіч Гендрых — намеснік начальніка Службы спецыяльнай сувязі ФСА Расіі; Генадзь Яўгенавіч Тур  (ВД) — беларускі ўрач-анколаг; Алег Багданавіч Нячаеў — беларускі ўрач-анестэзіёлаг; Юрый Казіміравіч Касабуцкі — беларускі каталіцкі дзеяч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі; Людміла Багданаўна Церах — дацэнт кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай акадэміі мастацтваў; Аляксандр Іванавіч Асіповіч — беларускі гісторык; Анатоль Анатолевіч Лабінскі — беларускі ўрач-анколаг-хірург; Васіль Генрыхавіч Богдан — беларускі ўрач-хірург; Ігар Анатолевіч Франчук  (укр.) — украінскі прадпрымальнік, народны дэпутат Украіны II, III і IV скліканняў.

Культура

правіць
 
Палац культуры

У горадзе знаходзяцца Мінскі абласны краязнаўчы музей, Мінскі абласны драматычны тэатр, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». У горадзе штогод праводзіцца больш 30 культурных мерапрыемстваў, у т.л. рэспубліканскі тэатральны фестываль «Маладзечанская сакавіца» і Маладзечанскі фестываль беларускай песні і паэзіі (з 1993).

У 2006 і 2013 гадах горад стаў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[121].

У Маладзечне працуюць рэп і хіп-хоп гурты (Usplёsk, Буркіна Фасо, ХЗКН, Stickoxydal і іншыя).

 
Дзяржаўны політэхнічны каледж


Выпускаецца гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі альманах «Куфэрак Віленшчыны»

Транспарт

правіць

Аўтамабільны транспарт

правіць

Праз Маладзечна праходзяць рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі Р28 (Мінск-Маладзечна-Нарач), Р56 (Маладзечна-Валожын), Р106 (Маладзечна-Смаргонь).

Адлегласць ад Маладзечна(аўтамабільнымі шляхамі)
Вільнюс ~ 145 км
Осла ~ 2206 км
Гданьск ~ 710 км
Талін ~ 706 км
Хельсінкі ~ 793 км
Рыга ~ 401 км
Полацк ~ 222 км
Санкт-Пецярбург ~ 783 км
Мурманск ~ 2101 км
Гродна ~ 266 км
Варшава ~ 609 км
Берлін ~ 1176 км
 
альт=Ружа вятроў
Магілёў ~ 285 км
Смаленск ~ 387 км
Казань ~ 1600 км
Брэст ~ 421 км
Кракаў ~ 838 км
Барселона ~ 3008 км
Львоў ~ 683 км
Адэса ~ 1082 км
Стамбул ~ 1905 км
Мінск ~ 77 км
Ерэван ~ 2650 км
Доха ~ 5221 км

Чыгуначны транспарт

правіць

Будаўніцтва Лібава-Роменскай чыгункі (1870-я) спрыяла ператварэнню мястэчка ў чыгуначны вузел. У пачатку XX стагоддзя праз Маладзечна прайшла яшчэ адна чыгунка — Балагое-Сядлецкая, якая злучыла важныя рэгіёны Расійскай імперыі. Маладзечна стаў чыгуначным вузлом. У 1907 годзе ўзведзены будынак вакзала ў стылі «мадэрн», які захаваўся да цяперашняга часу.

Маладзечна — чыгуначны вузел з кірункамі на Мінск, Вільнюс, Ліду і Полацк. Пасажырскімі цягнікамі звязаны з Масквой, Санкт-Пецербургам, Рыгай, Калінінградам, Гродна, Віцебскам і іншымі.

Гарадскі транспарт

правіць

Пасажырскія перавозкі па горадзе ажыццяўляюцца толькі аўтобусамі. Грузавыя і пасажырскія перавозкі ў горадзе ажыццяўляе філіял «Аўтобусны парк № 4» ААТ «Мінаблаўтатранс». У будучыні плануецца замяніць аўтобусы на электробусы.

Грамадскае жыццё

правіць

Прадстаўніцтва партыі БНФ, аддзяленне праваабарончай арганізацыі Беларуска-Хельсінкскі камітэт, скауцкая дружына «Маладэчына».

Рэлігійнае жыццё

правіць

У горадзе зарэгістравана 5 рэлігійных суполак.

Турыстычная інфармацыя

правіць

Маладзечна ўваходзіць у турыстычны маршрут «У краі Нарачанскім»[122].

Гатэль «Маладзечна» знаходзіцца побач з цэнтральнай плошчай, за 10 хвілін хады ад чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў. У горадзе працуе краязнаўчы музей.

Славутасці

правіць
 
Мемарыяльны комплекс «Шталаг 342»

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

правіць

Гарады-пабрацімы

правіць

Гл. таксама

правіць

Заўвагі

правіць
  1. а б GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  4. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 202.
  6. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. — 12 700 экз. С. 240.
  7. Каханоўскі Г. А. Маладзечна: Гіст.-экан. нарыс.— Мн.: Полымя, 1988.— 120 с.: іл.— (Гарады Беларусі). ISBN 5-345-000787-6
  8. Е. Ахманскі. Літоўская этнічная племянная мяжа на ўсходзе ад племянной эпохі да XVI стагоддзя // Arche. № 2. 2016. С. 91.
  9. а б в ЭнцВКЛ 2005, с. 263.
  10. Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии / Изд. А. Сапунова и кн. В. Друцкого-Любецкого. — Витебск: Губернская типо-литография, 1896. — [2], 264, 144 с., 33 л. ил., карт.: ил. — С. 221.
  11. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 215.
  12. https://www.belaerogis.by/projects/molodechensk/
  13. http://www.minsk-region.gov.by/ru/region/rajony-minskoj-oblasti/molodechnenskij-rajon Архівавана 24 верасня 2019.
  14. а б в Убиты в Катыни книга памяти, Москва, Общество «Мемориал» — Издательство «Звенья» 2015 ISBN 978-5-78700-123-5
  15. Katyń. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego, Rada Ochrony Pamięci Walk i Męczeństwa, Warszawa 2000, s. 92
  16. а б Katyń. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego, Rada Ochrony Pamięci Walk i Męczeństwa, Warszawa 2000, s. 595
  17. Katyń. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego, Rada Ochrony Pamięci Walk i Męczeństwa, Warszawa 2000, s. 595
  18. Charków. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego, Rada Ochrony Pamięci Walk i Męczeństwa, Warszawa 2003, s. 466
  19. а б https://news.tut.by/society/669362.html Архівавана 26 студзеня 2020.
  20. Рашэнне № 38 выканкама Маладзечанскага гарадскога Савета народных дэпутатаў
  21. Помнік мучанікам устанавілі ў Зялёным Гарадку. Публікацыя ў «Рэгіянальнай газеце»
  22. 10-годдзе кансекрацыі касцёла Св. Юзафа ў Маладзечне // «Catholic.by», 20 сакавіка 2007
  23. Рашэнне № 23 Маладзечанскага гарадскога Савета дэпутатаў, новы герб занесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь 10 лютага 2000 пад № 39
  24. Указ Президента Республики Беларусь от 31 мая 2005 года № 248 «Об объединении Молодечненского района и города Молодечно в одну административно-территориальную единицу»
  25. Маладзечанскі раён. Маладзечна прырасло Рагазамі. На 2 сельсаветы меней. Падрабязнасці // Рэгіянальная газета
  26. https://www.intex-press.by/2017/03/10/v-molodechno-na-marsh-netuneyadtsev-vyshlo-1000-chelovek-brutalno-zaderzhany-lebedko-rymashevskij-i-zhurnalist-belapan/ Архівавана 16 чэрвеня 2018.
  27. http://naviny.by/article/20170310/1489163644-marsh-netuneyadcev-proshel-v-molodechno
  28. http://belsat.eu/ru/news/protest-protiv-dekreta-3-planiruetsya-10-marta-v-molodechno-onlajn/
  29. https://news.tut.by/economics/534762.html Архівавана 29 ліпеня 2019.
  30. https://rh.by/ru/2019/07/13/molodechno-street-food/ Архівавана 21 кастрычніка 2021.
  31. https://kraj.by/news/sobitiya/pesni-tantsi-i-eda-v-molodechno-otkrilas-pervaya-v-belarusi-ulitsa-strit-fuda
  32. https://www.sb.by/articles/ulitsa-na-udivlenie.html
  33. https://www.the-village.me/village/food/food-news/276151-molodechno
  34. http://www.belmir.by/2019/07/14/кот-франциско-и-48-граффити-в-молодечно/
  35. https://naviny.online/new/20190714/1563117731-v-molodechno-otkrylas-pervaya-v-belarusi-ulica-strit-fuda Архівавана 21 кастрычніка 2021.
  36. https://rh.by/2020/05/19/fjestvalju-nje-budzje/ Архівавана 27 мая 2020.
  37. https://kraj.by/belarus/news/sobitiya/-festivalya-belorusskoy-pesni-i-poezii-v-molodechno-v-etom-godu-ne-budet-2020-05-19
  38. https://rh.by/2020/08/01/mola-cikhanouskaja-fota/ Архівавана 1 сакавіка 2021.
  39. https://nn.by/?c=ar&i=256298
  40. https://kraj.by/belarus/news/sobitiya/-v-molodechno-priehala-svetlana-tihanovskaya-so-svoim-shtabom-ochered-na-stadion-vnushitelnaya-2020-07-31 Архівавана 15 жніўня 2020.
  41. https://news.tut.by/society/694890.html Архівавана 30 лістапада 2020.
  42. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2020. Праверана 30 студзеня 2021.
  43. https://belsat.eu/news/mityng-svyatlany-tsihanouskaj-u-maladzechne-strym/
  44. https://charter97.org/be/news/2020/7/31/387735/
  45. https://euroradio.fm/pad-sankcyi-es-trapili-dana-holdyngz-kiraunictva-spravami-prezidenta-agat
  46. https://charter97.org/ru/news/2020/12/18/404495/
  47. https://belsat.eu/ru/news/evrosoyuz-utverdil-novyj-paket-sanktsij-protiv-vlastej-belarusi
  48. https://www.the-village.me/village/city/news-city/287283-us-uk-sanct
  49. https://www.currenttime.tv/a/eu-belarus-sanctions/31005607.html
  50. Vadzim Siarhejevich PRYGARA (англ.). OpenSanctions.org (31 кастрычніка 1980). Праверана 20 ліпеня 2023.
  51. Détail du registre - Gels des Avoirs - Direction Générale Du Trésor. gels-avoirs.dgtresor.gouv.fr. Праверана 20 ліпеня 2023.
  52. The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus | Välisministeerium. vm.ee. Праверана 20 ліпеня 2023.
  53. https://euroradio.fm/peratrus-u-regiyanalnay-gazece-u-maladzechne
  54. https://officelife.media/news/26778-novyy-obysk-v-redaktsii-molodechnenskoy-regionalnoy-gazety/ Архівавана 27 кастрычніка 2021.
  55. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 11 кастрычніка 2021.
  56. https://www.currenttime.tv/a/belarus-smi/31366760.html
  57. https://rh.by/2021/07/22/rg-prypynjaje-druk/ Архівавана 27 кастрычніка 2021.
  58. https://www.instagram.com/p/CRo0Rp7ITMY/
  59. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 11 кастрычніка 2021.
  60. https://rh.by/2021/10/20/likvidacyja-2/ Архівавана 21 кастрычніка 2021.
  61. https://t.me/rh_by/9442
  62. https://reform.by/265536-garadskaja-prastora-nas-gjeta-kazarma-v-belarusi-likvidirovany-urbanisticheskie-organizacii
  63. https://kraj.by/news/sobitiya/v_molodechno_posle_vosmiletnego_kapremonta_otkrylas_biblioteka/
  64. https://kraj.by/news/sobitiya/v_molodechno_na_veschevom_rynke_snosjat_torgovye_pavilony__uznali_chto_proishodit/
  65. Limerencefox.com. В Молодечно торжественно открыли футбольный комплекс (руск.). Минская правда (5 ліпеня 2022). Праверана 30 кастрычніка 2023.
  66. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2023. Праверана 23 сакавіка 2023.
  67. https://nashaniva.com/312744
  68. https://www.svaboda.org/a/32330967.html
  69. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2023. Праверана 23 сакавіка 2023.
  70. https://belsat.eu/in-focus/23-03-2023-masavyya-represii-pratsyagvayutstsa
  71. https://euroradio.fm/na-galounaga-redaktara-regiyanalnay-gazety-raspachali-kryminalnuyu-spravu
  72. Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» прызналі палітвязнем . Наша Ніва. Праверана 7 лістапада 2023.
  73. Заява аб прызнанні Аляксандра Манцэвіча палітычным зняволеным . spring96.org (6 красавіка 2023). Праверана 7 лістапада 2023.
  74. НАЦЫЯНАЛЬНЫ ФЕСТЫВАЛЬ БЕЛАРУСКАЙ ПЕСНІ І ПАЭЗІІ “МАЛАДЗЕЧНА - 2023” - июнь, 2023 - Дворец культуры г.Молодечно (руск.). mdk.by. Праверана 26 кастрычніка 2023.
  75. Гала-канцэрт закрыцця «Любімыя песні. Спяваем разам» ХХII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023” - Навіны - Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА”. festyval.by. Праверана 26 кастрычніка 2023.
  76. Урачыста завяршыўся XXII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна — 2023» (руск.). zviazda.by (11 чэрвеня 2023). Праверана 26 кастрычніка 2023.
  77. У Маладзечне ўрачыста адкрылі новы ЗАГС . Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (15 ліпеня 2023).(недаступная спасылка)
  78. ЗАХАРОВ, Андрей. Настоящий дворец – в Молодечно торжественно открыли новый ЗАГС (руск.). www.sb.by (15 ліпеня 2023). Праверана 26 кастрычніка 2023.
  79. Молодечненцы на Играх стран СНГ бесились с красками, ели солдатскую кашу, а в гости приехали Премьер-министр и зампредседателя Миноблисполкома (руск.). KRAJ.BY - Спорт. Праверана 26 кастрычніка 2023.
  80. Участников II Игр стран СНГ встречают в гостинице "Молодечно" (руск.). www.belta.by (4 жніўня 2023). Праверана 26 кастрычніка 2023.
  81. Беларусский расследовательский центр. Telegram. Праверана 26 кастрычніка 2023.
  82. а б Юрый Горлаў назначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі - інспектарам па Гомельскай вобласці | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь - афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА(нявызн.). blr.belta.by (25 верасня 2023). Праверана 26 кастрычніка 2023.
  83. а б Юрый Горлаў назначаны памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Гомельскай вобласці | Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. president.gov.by. Праверана 26 кастрычніка 2023.
  84. “Сваёй віны не прызнаю”: вынесены прысуд рэдактару “Рэгіянальнай газеты” Аляксандру Манцэвічу . spring96.org (3 лістапада 2023). Праверана 3 лістапада 2023.
  85. Главреда «Рэгіянальнай газеты» приговорили к четырем годам колонии за «дискредитацию Беларуси» (руск.). Зеркало (3 лістапада 2023). Праверана 3 лістапада 2023.
  86. В Беларуси главного редактора "Региональной газеты" Александра Манцевича приговорили к четырем годам колонии (руск.). Настоящее Время (3 лістапада 2023). Праверана 3 лістапада 2023.
  87. Раман Шавель. Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча засудзілі на 4 гады. Belsat TV (3 лістапада 2023).
  88. Рэдактар "Рэгіянальнай газеты" Аляксандр Манцэвіч асуджаны на 4 гады калоніі | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 3 лістапада 2023.
  89. а б Разгляд кадравых пытанняў | Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. president.gov.by. Праверана 5 студзеня 2024.
  90. а б Александр Турчин новому председателю Молодечненского райисполкома: «Главная задача — повышение благосостояния людей» (руск.). KRAJ.BY - События. Праверана 5 студзеня 2024.
  91. а б Limerencefox.com. Турчин новому руководителю Молодечненского района: «Главная задача — повышение благосостояния людей» (руск.). Минская правда (5 студзеня 2024). Праверана 5 студзеня 2024.
  92. а б Молодечненская газета - Александр Турчин представил председателя Молодечненского райисполкома(нявызн.)(недаступная спасылка). mgazeta.by. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2024. Праверана 5 студзеня 2024.
  93. Президент Беларуси принял кадровые решения
  94. Молодечненский районный исполнительный комитет | РУКОВОДСТВО РЕГИОНА | Молодеченский район|Молодечно|Молодеченский райисполком|Новости Молодеченского района. web.archive.org (5 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2015. Праверана 26 кастрычніка 2023.
  95. https://kraj.by/news/sobitiya/u-molodechnenskogo-rayispolkoma-noviy-rukovoditel
  96. а б Беларусь 1995.
  97. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Перепись населения Республики Беларусь 2009 года. belstat.gov.by. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2010.
  98. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
  99. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2012). Праверана 3 красавіка 2017.
  100. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2013 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2012 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2013). Праверана 3 красавіка 2017.
  101. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
  102. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  103. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  104. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  105. https://www.belstat.gov.by/upload/iblock/a5d/ldk4wixkq91lgnvvgplqizlt02u8d43a.pdf
  106. web.archive.org. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2024. Праверана 27 кастрычніка 2024.
  107. Аб гатэлі "Маладзечна".
  108. Аб кампаніі ААТ "Электрамодуль". elmodul.by. Праверана 2 лістапада 2024.
  109. ВРУП "Маладзечанскі завод парашковай металургіі".
  110. ПРУП "Мол ЗПМ", УНП 600066447. Проверка предприятия. (руск.). bizinspect.by. Праверана 2 лістапада 2024.
  111. Аб Заводзе | Маладзечанскі ЗМК ААТ. mzmk.by. Праверана 2 лістапада 2024.
  112. Аб прадпрыемстве. Мэблевая фабрыка Беларусі па вытворчасці корпуснай мэблі з масіву.
  113. СП "ММЦ" ТАА, УНП 600003222. Праверка прадпрыемства.. bizinspect.by. — «Беларуска-германскае вытворчае сумеснае прадпрыемства "Мiнскi Мэблевы Цэнтр" таварыства з абмежаванай адказнасцю»  Праверана 2 лістапада 2024.
  114. СП "ММЦ" ООО, УНП 600003222 - Реквизиты и контакты контрагента | Kartoteka.by (руск.). kartoteka.by. Праверана 24 лістапада 2024.
  115. Міхась Радкевіч. Беларусы застануцца без сваіх піяніна і баянаў. bankrot.by. Беларуская штодзённая інтэрнэт-газета "Штодзённік" (13 верасня 2009). Праверана 2 лістапада 2024.
  116. Аб заводзе. ЗАТ "Завод вагавымяральнага абсталявання".
  117. ЗАТ "ЗВА", УНП 691357099. Праверка прадпрыемства.. bizinspect.by. Праверана 2 лістапада 2024.
  118. ЗАО "ЗВО", УНП 691357099 - Реквизиты и контакты контрагента | Kartoteka.by (руск.). kartoteka.by. Праверана 24 лістапада 2024.
  119. История школы (руск.)
  120. История школы и выпускники
  121. «Адна зямля» ў Маладзечне //«Рэгіянальная газета», 21 ліпеня 2006 г., № 29 (583)
  122. Молодечно // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
  123. Маладзечна ўстанавіла партнёрскія адносіны з горадам Светлым Калінінградскай вобласці Расіі // Рэгіянальная газета
  124. Развитие и расширение международных связей в Санкт-Петербурге на примере Фрунзенского района (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  NODES
os 6
web 2