Март Хельмэ (нар. 31 кастрычніка 1949, Пярну) — эстонскі публіцыст, дыпламат і палітык. Заснавальнік і былы старшыня Кансерватыўнай народнай партыі Эстоніі.

Март Хельмэ
эст.: Mart Helme
дэпутат Рыйгікогу[d]
з 30 сакавіка 2015
пасол Эстоніі ў Расіі[d]
1995 — 1999
дэпутат Рыйгікогу[d]
4 красавіка 2019 — 29 красавіка 2019
міністр унутраных спраў Эстоніі[d]
29 красавіка 2019 — 9 лістапада 2020
Папярэднік Катры Райк[d]
Пераемнік Алар Ланеман
замяшчаючы член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
22 чэрвеня 2015 — 27 верасня 2015
дэпутат Рыйгікогу[d]
з 10 лістапада 2020
Папярэднік Urmas Espenberg[d]
Нараджэнне 31 кастрычніка 1949(1949-10-31) (75 гадоў)
Бацька Enn Helme[d][1]
Маці Äge Helme[d][1]
Жонка Helle-Moonika Helme[d]
Дзеці Martin Helme[d] і Maarja Vaino[d]
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У маладосці захапляўся музыкай, быў удзельнікам студэнцкага вакальна-інструментальнага ансамбля «Fix» (які пазней ператварыўся ў прафесійны эстрадны калектыў) пры Тартускім доме культуры, дзе граў на бас-гітары і спяваў.

Да 1992 г. працаваў выканаўчым дырэктарам Саюза пісьменнікаў Эстоніі.

У 1994 годзе паступіў на працу ў Міністэрства замежных спраў Эстоніі, а ў 1995 годзе быў прызначаны прэзідэнтам Ленартам Меры надзвычайным і паўнамоцным паслом Эстоніі ў Расійскай Федэрацыі. Пасля заканчэння акрэдытацыі ў 1999 годзе вярнуўся ў Эстонію і займаў пасаду намесніка канцлера Міністэрства замежных спраў па палітыцы і прэсе. У 1999 годзе ўступіў у Клуб кансерватараў. У 2003—2004 гадах працаваў дарадцам міністра сельскай гаспадаркі. У 2005—2009 гадах быў дарадцам дэпутата Еўрапарламента Тунэ Келама, з 2001 года працаваў выкладчыкам Міжнароднага ўніверсітэта Audentes. З 2009 года — старшыня праўлення выдавецтва Kunst. З’яўляецца галоўным рэдактарам часопіса «Maailma Vaade».

З красавіку 2013 года па ліпень 2020 года ўзначальваў Кансерватыўную народную партыю Эстоніі.

З 29 красавіка 2019 года па 9 лістапада 2020 года займаў пасаду міністра ўнутраных спраў Эстоніі ў другім урадзе Юры Ратаса. Пасля адстаўкі з пасады міністра вярнуўся ў склад Рыйгікогу, стаў сябрам парламенцкай камісіі па замежных справах.

Крыніцы

правіць
  NODES