Мачавы пузыр
Мачавы пузыр[2] (лац.: vesica urinaria) — полы мышачны орган вылучальнай сістэмы пазваночных жывёл і чалавека, размешчаны ў малым тазе; служыць для назапашвання адчякаючай з нырак мачы і перыядычнага яе вывядзення праз мочаспускальны канал.
Мачавы пузыр | |
---|---|
Анатамічная лакалізацыя | Поласць таза[1] |
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне | superior vesical artery[d] |
Венозны адток | vesical venous plexus[d] |
Развіццё анатамічнай структуры | urinary bladder development[d] |
Злучаецца з | |
Код NCI Thesaurus | C12414 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мачавы пузыр у чалавека адзін, ён размяшчаецца ў ніжняй частцы жывата за лабком. У залежнасці ад колькасці мачы мачавы пузыр можа расцягвацца і сціскацца. Усяго мачавы пузыр у розных людзей можа ўтрымліваць ад 250 да 500 мл мачы. Пры максімальным запаўненні мачавога пузыра чалавек адчувае востры пазыў памачыцца. У пузыр упадаюць два мачаточнікі. Ніжняя частка мачавога пузыра звужаецца і паступова пераходзіць у мочаспускальны канал.
Зноскі
- ↑ McGuinness H. Anatomy & Physiology: Therapy Basics 4th Edition — ISBN 978-1-4441-0923-8
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.525. Увага: не блытаць са словам Бурбалка - шар, які ўствараецца на паверхні вады
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 234. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мачавы пузыр