У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Машонка (лац.: scrotum) — скурна-цягліцавае мехападобнае ўтварэнне ў мужчын і самцоў большасці млекакормячых, якое змяшчае яечкі. Уяўляе сабой выраст брушнай поласці, размешчаны ў прамежку паміж палавым членам і анусам.

Машонка
Выява
Папярэдні ў спісе labioscrotal swelling[d]
Лімфадрэнаж Superficial inguinal lymph nodes[d]
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне anterior scrotal arteries[d] і posterior scrotal arteries[d]
Венозны адток testicular vein[d]
Інервуецца posterior scrotal nerves[d], anterior scrotal nerves[d], genital branch of genitofemoral nerve[d], perineal branches of posterior femoral cutaneous nerve[d] і anterior cutaneous branch of iliohypogastric nerve[d]
Выява ў разрэзе
Гамалагічна ў іншага полу labia majora[d]
Код NCI Thesaurus C12785
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Машонка чалавека

У чалавека пасля палавога паспявання аснова машонкі пакрытая лабковымі валасамі. Унутры яе існуе падоўжаная перагародка, якая раздзяляе яе на дзве паловы, у кожнай з якіх знаходзіцца яечка з прыдаткам і насенным канацікам.

Размяшчэнне яечкаў ў машонцы дазваляе ствараць для іх тэмпературу ніжэй, чым усярэдзіне цела. Аптымальнай тэмпературай лічыцца 34,4 ° С. Тэмпература падтрымліваецца прыкладна пастаяннай за кошт таго, што машонка апускаецца ніжэй у цёплых умовах і падцягваецца да цела ў халодных умовах.

Адно яечка звычайна размешчана ніжэй за іншае, што дазваляе ім не быць прыціснутымі адзін да аднаго ў папярочным кірунку.

Асноўныя слаі машонкі — скура, мясістая абалонка, фасцыі і цягліцы.

Зноскі

  NODES