Міндаліны
Міндаліны, гланды — скопішчы лімфадэноіднай тканкі ў слізістай абалонцы ў вобласці насаглоткі і ротавай поласці. Адрозніваюць язычныя міндаліны (на тыльнай паверхні языка), носаглотачныя (у глотцы), трубныя міндаліны ля адтулін слыхавых (еўстахіевых) труб і паднябенныя (называюцца часам гландамі), якія знаходзяцца паміж паднябеннымі дужкамі. У міндалінах адбываецца ўтварэнне лімфацытаў, якія адсюль часткова вылучаюцца ў ток лімфы. Міндаліны граюць значную ролю ў абароне арганізма ад хваробатворных мікраарганізмаў і ў выпрацоўцы імунітэту.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міндаліны