«Наша ніва» ― штотыднёвая грамадска-палітычная і літаратурная газета дэмакратычнага кірунку. Другая газета з такою назвай, спроба аднаўлення аднайменнага выдання перыяду 19061915 (гл. таксама Наша ніва (1906), Наша ніва (1991)). Выдавалася ў Вільні, на беларускай мове, у перыяд 1920-10-28 — 1920-12-20. Агулам выйшла 9 нумароў. Рэдактар — У. Знамяроўскі, з 3-га нумару.

«Наша ніва»
Арыгінальная
назва
Наша Ніва
Тып газета
Галоўны рэдактар Уладзіслаў Знамяроўскі
Заснавана 28 кастрычніка 1920
Спыненне публікацый 20 снежня 1920
Мова беларуская
Галоўны офіс

Газета асвятляла падзеі, звязаныя з акупацыяй Беларусі польскімі войскамі і падрыхтоўкай яе падзелу між суседнімі дзяржавамі. Шмат увагі звяртала на палітычную будучыню Беларусі, на неад'емнасць права беларусаў на ўласную суверэнную дзяржаву. Пісала пра стварэнне Сярэдняй Літвы. Негатыўна выказвалася пра дзеянні Булак-Балаховіча.

Аўтары: М. Гарэцкі, К. Сваяк, Н. Арсеннева, І. Гумянок, С. Чараўнік, У. Знамяроўскі, Ярашэўскі, І. Мялешка.

Забаронена польскай вайсковай цэнзурай.

Літаратура

правіць
  • А. Ліс. «Наша ніва» [1920] // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. / Беларус. Энцыкл. ; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0141-9.
  NODES