Палацца
Пала́цца[1] (італ.: palazzo ад лац.: palatium — палац) — італьянскі гарадскі палац-асабняк XV—XVIII стст. Назва паходзіць ад Палацінскага ўзгорка, дзе старажытнарымскія імператары ўзводзілі свае палацы. Палацца ўяўляе сабою тып гарадскога палаца-асабняка, характэрны для італьянскага Адраджэння, склаўся ў XV ст. пераважна ў Фларэнцыі. З'яўляецца адным з першых тыпаў будынка ўніверсальнага прызначэння.
Класічны тып палацца — трохпавярховы (радзей дзвюх- ці чатырохпавярховы) будынак з велічным фасадам, які выходзіў на вуліцу, і ўтульным дваром. Кампазіцыйны цэнтр будынка быў унутраны дом, абнесены аркавымі галерэямі. Першы паверх адводзіўся пад службовыя памяшканні, на другім размяшчаліся парадныя пакоі і залы, на трэцім — жылыя пакоі. Палацца Рыма, Генуі, Венецыі і іншых італьянскіх гарадоў мелі свае ўласныя архітэктурныя рысы. Асабліва славіліся палацца Фларэнцыі.
Гл. таксама
правіць- Палацці-дэі-Ролі — квартал 42 рэнесансных палацца ў Генуі
Зноскі
- ↑ Напісанне дадзена ў адпаведнасці з Беларускай энцыклапедыяй.
Літаратура
правіць- Палацца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх