Паўсаній (каля 510468 да н.э.) — спартанскі военачальнік.

Паўсаній
грэч. Παυσανίας
рэгент (Pleistarchus[d])
з 480 да н.э.
Папярэднік Cleombrotus[d]
Нараджэнне невядома
Смерць 467 да н.э.
Месца пахавання
Род Agiads[d]
Бацька Cleombrotus[d][3][4][…]
Маці Theano[d]
Дзеці Cleomenes[d], Pleistoanax[d] і Aristocles[d]
Род войскаў Spartan army[d]
Званне генерал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сын Клеамброта і Алкафоі. Быў апекуном Плістарха, сына Леаніда. Камандаваў апалчэннем грэчаскіх полісаў з 480 да н.э. і перамог персаў пад Платэямі (479 да н.э.), потым узяў горад Візантый. Неўзабаве быў адкліканы і абвінавачаны ў тым, што збіраўся, з дапамогай персаў, стаць грэчаскім тыранам. Быў апраўданы, пасля чаго самавольна вярнуўся ў Візантый і правіў там (477—470 да н.э.). Быў выгнаны адтуль Кімонам, Паўсаній збег і быў прызваны ў Спарту. Там быў ізноў абвінавачаны ў сувязях з персамі, і, пасля таго як была захоплена яго перапіска з Артабазам, Паўсаній спрабаваў укрыцца ў храме Афіны, дзе быў жывым замураваны спартанцамі.

Пасля пакарання, паводле волі аракула, побач з храмам былі пастаўленыя дзве бронзавыя статуі Паўсанія. Вядомыя некалькі пазнейшых мармуровых копій з іх, адну з якіх памылкова лічаць выявай Юліяна Адступніка.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1027698212 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  2. Παυσανίας Апісанне Элады
  3. Любкер Ф. Pausanias // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 995–997.
  4. Любкер Ф. Cleombrotus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 299.
  NODES
os 1