Плешчаніцы
Пле́шчаніцы[4] (трансліт.: Plieščanicy, руск.: Плещеницы) — гарадскі пасёлак у Лагойскім раёне Мінскай вобласці, на беразе Плешчаніцкага вадасховішча. Уваходзіць у склад Плешчаніцкага сельсавета. Размешчаны за 27 км ад Лагойска, на скрыжаванні аўтадарог Барысаў—Вілейка і Мінск—Полацк. Насельніцтва 5 829 чал. (2017)[5].
Гарадскі пасёлак
Плешчаніцы
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУпершыню Плешчаніцы згадваюцца ў XVI стагоддзі як вёска Менскага павета. Мясціна знаходзілася ў валоданні Тышкевічаў.
У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) пад Плешчаніцамі дзейнічаў партызанскі аддзел Дзяніса Мурашкі[6]. Мурашкаўцы нападалі на двары той шляхты, якая перайшла на бок маскоўскіх захопнікаў, ставілі залогі на дарогах, перашкаджалі збіраць і вывозіць збожжа, а мясцовае насельніцтва не пускалі ехаць у акупаваны Мінск[7].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Плешчаніцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці. У гэты час паселішча ўжо мела статус мястэчка. У вайну 1812 года пры адступленні французскага войска тут адбылася бітва, у выніку якой аддзел расійскай арміі генерала Чапліца разбіў авангард 9-га французскага корпуса маршала Віктора.
У 1817 уладальнікі Плешчаніцаў Тышкевічы збудавалі ў мястэчку царкву, у 1825 — заснавалі тэатр (дзейнічаў да 1835). У XIX ст. дзейнічалі царква і сінагога; працавалі школа, бровар, 5 крамаў, 2 піцейныя двары, праводзіліся кірмашы. У 1882 у мястэчку заснавалі фабрыку шавецкіх капылоў, пазней — фабрыку шавецкіх гваздоў. У 1910 г. называлася «Германа-амерыканская фабрыка драўляных шавецкіх гваздоў і шпілек». Мела 2 паравыя машыны, паравы кацёл. У 1895 г. працавала 106 чалавек. У 1900 г. выпушчана 10 тысяч пудоў драўляных гваздоў. У другой палове XIX ст. — 50 двароў і 425 жыхароў[8]. Паводле вынікаў перапісу (1897) працавалі народнае вучылішча і паштова-тэлеграфная кантора.
17 ліпеня 1924 Плешчаніцы сталі цэнтрам раёна БССР. З 1929 тут працавалі электрастанцыя, млын, лесапільня, сукнавальня. 27 верасня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй, акупанты знішчылі звыш 2 тыс. чалавек. З 25 снежня 1962 Плешчаніцы ўваходзяць у склад Лагойскага раёна.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1886 — 595 чал.; 1897 — 1086 чал.[9]
- XX стагоддзе: 1939 — 3,7 тыс. чал.; 1974 — 6,7 тыс. чал.[10]; 1977 — 6,7 тыс. чал.[11]; 1995 — 7,9 тыс. чал.[9]; 1999 — 7 860 чал.[12]
- XXI стагоддзе: 2006 — 7,8 тыс. чал.; 2009 — 6 041 чал. (перапіс)[13]; 2015 — 5 829 чал.[14]; 2016 — 5 835 чал.[15]; 2017 — 5 829 чал.[5]
Эканоміка
правіцьПрадпрыемствы паліўнай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. На паўднёва-заходнім беразе Плешчаніцкага вадасховішча паляўніча-рыбалоўная база (гасцініца на 60 месцаў)[16]. Геафізічная абсерваторыя «Плешчаніцы»[17].
Культура
правіцьДзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом дзіцячай творчасці, дом культуры.
Адукацыя
правіцьУ Плешчаніцах працуюць 2 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 3 дашкольныя ўстановы.
Медыцына
правіцьМедыцынскія паслугі надае местачковая бальніца.
Славутасці
правіць- Курганны могільнік (X—XIII стагоддзi), за 3 км на поўдзень ад пасёлка, на правым беразе р.Цімошанка — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000264
- Сядзіба Тышкевічаў
- Касцёл Святой Ганны, пераробленая са стайняў Тышкевічаў.
- Мемарыяльны камень на месцы бою 1812 г.
- Могілкі яўрэйскія
- Сінагога (пач. XX ст.)
- Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла (пач. XX ст.)
- Пратэстанцкі храм
-
Касцёл Святой Ганны
-
Свята-Петрапаўлаўская царква пасля сучаснай перабудовы ў расійскім стылі
-
Дом, у якім размяшчаўся штаб падполля
-
Яўрэйскія могілкі
Страчаная спадчына
правіць- Царква (2-я пал. XIX ст.)
Вядомыя асобы
правіць- Сяргей Антончык (нар. 1956) — беларускі дзяржаўны дзеяч
- Віктар Іванавіч Галеўка (1938—1980) — беларускі архітэктар.
- Генадзь Іосіфавіч Дзямідчык (нар. 1950) — беларускі палітык.
- Вілорый Аляксеевіч Казлоў (1934—2003) — беларускі мастак тэлебачання.
- Павел Ігаравіч Ляхновіч (нар. 1997) — беларускі футбаліст.
- Мікалай Яфімавіч Сяменчык — беларускі гісторык
- Рамуальд Аляксандравіч Чыкалаў (нар. 1931) — беларускі гісторык.
- Яўген Аляксандравіч Цюкаў (1925—1971) — беларускі архітэктар.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ а б http://www.pravo.by/document/?guid=12551&p0=D918n0088781
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Плешчаніцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 512.
- ↑ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 / Генадзь Сагановіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
- ↑ Pleszczenice // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. S. 251.
- ↑ а б Беларусь 1995.
- ↑ Плещеницы // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- ↑ Плешчаніцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 513.
- ↑ Плешчаніцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 512.
- ↑ Перепись населения — 2009. Минская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Плещеницы // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
- ↑ ГЕОФИЗИЧЕСКАЯ ОБСЕРВАТОРИЯ «ПЛЕЩЕНИЦЫ» Архівавана 8 лютага 2022.
Літаратура
правіць- Пле́шчаніцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 425—426. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Pleszczenice // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. — S. 251.
- Пле́шчаніцы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 586. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плешчаніцы
- Геаграфічныя звесткі па тэме Плешчаніцы на OpenStreetMap
- Плешчаніцы на сайце Radzima.org
- г. п. Плешчаніцы(недаступная спасылка) на Radzima.org