Прынтар
Прынтар (ад англ.: print — друк) — вонкавая прылада камп’ютара, прызначаная для пераводу тэксту або графікі на фізічны носьбіт з электроннага выгляду.
Атрымалі распаўсюджванне шматфункцыянальныя прылады (ШФП), у якіх у адным прыборы аб’яднаны функцыі прынтара, сканера, капіравальнага апарата і тэлефакса. Такое аб’яднанне рацыянальна тэхнічна і зручна ў працы.
Шырокафарматныя прынтары часам памылкова завуць плотарамі.
Кожны прынтар складаецца з трох асноўных функцыянальных блокаў — пячатнай платы, блок пераносу выявы (картрыджа) і друкарскага блоку.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прынтар