Прэзерваты́ў (фр.: préservatif, ад познелат. praeservo, preservativus[1] — засцерагаю, ахопліваю), таксама кандом (англ.: condom) — сродак кантрацэпцыі бар’ернага тыпу.

Мужчынскі прэзерватыў

Прэзерватыў — адзіны сродак кантрацэпцыі, які папярэджвае кантакт паміж слізістымі партнёраў, што апроч папярэджання незапланаванай цяжарнасці, таксама бароніць карыстальнікаў ад захворванняў, што перадаюцца палавым шляхам (ЗППШ).

Мужчынскі прэзерватыў надзяваюць на эрагаваны пеніс, жаночы -- устаўляюць у похву. Сучасныя прэзерватывы найчасцей вырабляюць з латэксу, але выкарыстоўваюць і іншыя матэрыялы, прыклад, поліўрэтан.

Апроч выкарыстання падчас палавога акту, у прэзерватываў ёсць і іншыя медыцынскія ўжыванні, напрыклад, іх надзяваюць на датчыкі апаратаў ультрагукавой дыягностыкі пры ўвядзенні тых рэктальна (у прамую кішку) і вагінальна (у похву) для выключэння пераносу інфекцый ад аднаго пацыента да іншага, а ўралагічныя прэзерватывы (урапрэзерватывы) з адводнай трубачкай на канцы могуць выкарыстоўваць для збору мачы ў мочапрымальнік.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.256

Спасылкі

правіць
  NODES