Пустазелле
Пустазе́лле, пустазельныя расліны — расліны, рост якіх на пэўных участках непажаданы.
Пустазеллю ўласцівы вялікая пладавітасць, непатрабавальнасць да якасці глебы і кліматычных умоў. Пустазелле пагаршае ўмовы развіцця культурных раслін, зніжае ураджай і яго якасць, перашкаджае эфектыўнаму выкарыстанню сельскагаспадарчых машын, спрыяе пашырэнню шкоднікаў, змяншэнню прапускной здольнасці меліярацыйных сістэм і інш. Многія з пустазельных раслін ядавітыя.
Мяжа паміж пустазельнымі і культурнымі раслінамі дастаткова ўмоўная. Напрыклад, сланечнік у выпадку асыпання вялікай колькасці насення на глебу, можа засмеціць пасевы азімай пшаніцы[1]. Некаторыя пустазельныя расліны (напрыклад, васілёк сіні) не сустракаюцца па-за межамі аграбіяцэнозаў.
Паводле месца росту пустазелле падзяляецца на
- раллёвае (сегетальнае),
- смеццевае (рудэральнае),
- пустазелле прыродных угоддзяў.
На тэрыторыі Беларусі вядомы каля 300 відаў пустазелля. Найбольш пашырана аднагадовае (лебяда белая, свінакроп палявы, пупок палявы, зоркаўка сярэдняя і інш.) і шматгадовае (пырнік паўзучы, асот палявы, бярозка палявая, шчаўе конскае і інш.)[2]
Барацьба з пустазеллем
правіцьУ мэтах барацьбы з пустазеллем выкарыстоўваюць сістэму мерапрыемстваў[1], у склад якой уваходзяць агратэхнічныя (севазварот, своечасовая апрацоўка глебы і пасеваў, своечасовая сяўба і ўборка ўраджаю, мульчыраванне глебы), хімічныя (апрацоўка гербіцыдамі), карантынныя, кантроль за якасцю і чысцінёй насення і інш.
Зноскі
- ↑ а б Смирнов Б. М. Сорные растения(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 128—129. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 128—129. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
правіць- Смирнов Б. М. Сорные растения(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)